Май. Час застацца без гарачай вады
10.05.2010
—
Новости Общества
|
Сярэдзіна мая - час апрасоўкі труб. Жыхары некаторых гарадоў нашага рэгіёна часова застаюцца без гарачай вады. Толькі ў Смаргоні і Астраўцы народ не ведае, што такое апрасоўка. Як паведамілі “РГ” у жыллёва-камунальных гаспадарках гэтых гарадоў, гарачую ваду ў іх адключаюць не сістэматычна штогод, а толькі на непрацяглы час ў выпадку нейкіх непаладак на кацельнях. Але такое здараецца паўсюль.
У Ашмянах апрасоўка праводзіцца раз на год, у маі-чэрвені на два тыдні па чарзе ў розных мікрараёнах. Сёлета пачнуць з квартала Будаўнікоў. Гарачай вады тут не будзе ад 11 да 25 мая. У Валожыне гарачай вады ў кватэрах няма ўвогуле. Каб падаграваць яе, людзі карыстаюцца газавымі калонкамі. У Мядзеле апрасоўку робяць. На 7 мая з датай яе правядзення пакуль не вызначыліся. Маладзечна - Вілейка. Два гарады ў рэгіёне, дзе апрасоўку праводзяць два разы на год - у маі і жніўні. Сёлета вясной уся Вілейка будзе адключаная ад гарачага водазабеспячэння ад 12 да 26 мая. Маладзечна для апрасоўкі падзеленае на дзве часткі. Ад 11 да 23 мая без гарачай вады застанецца частка горада, якая знаходзцца ад вуліцы Віленская ў бок Смаргоні. На два тыдні ад 23 мая адключаць гарачую ваду ў другой частцы - ад Віленскай у бок Мінска. “Апрасоўку належыць праводзіць пасля заканчэння ацяпляльнага сезона, каб выявіць слабыя месцы і паспець за лета іх ліквідаваць. Паводле новых патрабаванняў мы можам рабіць яе адзін ці два разы ў год. Самая важная - тая, што праводзім цяпер, у маі-чэрвені. Ці будзем рабіць апрасоўку ў канцы лета, паглядзім. Але ж вы разумеце: чым больш адказна правядзём выпрабаванні сетак, тым спакайней будзем адчуваць сябе зімой. Чаму не робяць у суседніх райцэнтрах? Можа, у іх трасы навейшыя, можа, паспелі памяняць трубы на новыя. Да таго ж у Маладзечне нагрузка на сеткі большая - у нас больш насельніцтва і прадпрыемстваў”, - патлумачыў у інтэрв'ю “РГ” Леанід Кузняцоў, намеснік дырэктара Маладзечанскіх электрасетак па цеплаэнэргіі. Сяргей ЗЯНЬКО, Святлана ЦІШКО. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сярэдзіна мая - час апрасоўкі труб. Жыхары некаторых гарадоў нашага рэгіёна часова застаюцца без гарачай вады. Толькі ў Смаргоні і Астраўцы народ не ведае, што...
|
|