АБСЕ занепакоена ціскам на незалежныя СМІ ў Беларусі. 21.by

АБСЕ занепакоена ціскам на незалежныя СМІ ў Беларусі

11.05.2010 10:33 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Занепакоенасць ціскам на незалежныя СМІ ў Беларусі выказала прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды сродкаў масавай інфармацыі Дуня Міятавіч (Боснія і Герцагавіна) у заяве, распаўсюджанай 10 мая.

У сваім лісце міністру замежных спраў краіны Сяргею Мартынаву яна адзначыла: «Запалохванне журналістаў аказвае пужаючы эфект на журналістыку расследаванняў у Беларусі. Улады павінны старанна расследаваць ўсе выпадкі пераследу журналістаў у адпаведнасці са ўзятымі на сябе ў рамках АБСЕ абавязацельствамі па абароне прэсы».

Міятавіч звяртае асаблівую ўвагу на выпадкі пераследу журналістак Марыны Коктыш, Святланы Калінкінай, Ірыны Халіп і Наталлі Радзінай.

«Я занепакоена тым, што ціск на гэтых чатырох журналістак яшчэ больш ўзмацніўся. І гэта пры тым, што яны не з’яўляюцца падазраванымі, а праходзяць ўсяго толькі сведкамі па «паляўнічай» справе», — падкрэсліла прадстаўнік АБСЕ.

Яна прапанавала арганізаваць «круглы стол» з удзелам прадстаўнікоў органаў улады, грамадзянскай супольнасці і міжнародных экспертаў для абмеркавання новага закона аб рэгуляванні інтэрнету ў Беларусі.


БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Заклапочанасць выказала прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды сродкаў масавай інфармацыі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика