У Менску загінула мадэльер Іна Калпашнікава
11.05.2010 15:39
—
Новости Общества
|
8 траўня ў Менску загінула мадэльер Іна Калпашнікава. Іна нарадзілася ў Менску, скончыла Беларускую акадэмію мастацтваў. Перамагла ў конкурсе "Міла-96" у Менску і выйграла стажыроўку ў французскай школе моды ЭСМОД. Шмат разоў брала ўдзел у віцебскім конкурсе "Белая амфара", але яе калекцыі былі больш вядомыя ў Расеі, а не на радзіме.
![]() Вось як успамінае пра Іну Калпашнікаву мадэльер Саша Варламаў. "Іна Калпашнікава пачынала на "Млыне моды", я вельмі добра памятаю яе калекцыі. Яна дастаткова даўно зацьвердзілася ў сьвеце моды і была запрошаная на "Рускі сілуэт". Пасьля паказу яе цікавай калекцыі там яе запрасіў Уладзімер Зубец ў "Пан-Інтэр" – гэта буйная расейская кампанія па вытворчасьці адзеньня. Потым яна стала і самастойным дызайнэрам, стварала адзеньне. Магу сказаць, што на дзіва таленавіты чалавек быў, зь вытанчаным пачуцьцём густу, моцная, таленавітая. Сапраўдны мастак". "Мадэльер-філёзаф, кіруе ўласнай дызайн-студыяй. Іна стварае калекцыі з глыбокай думкай, увасабляючы народныя традыцыі ў складаным, амаль японскім кроі", - так піша пра Іну расейскі сайт Fashion Monitor. Іне Калпашнікавай было 38 гадоў. У яе застаўся 16-гадовы сын. Касьцюмы Іны Калпашнікавай ![]() ![]() ![]() Зь інтэрвію Іны Калпашнікавай Fashion Monitor. - Ці цяжка працаваць у Беларусі, а паказваць калекцыі ў Маскве? - Зараз ужо не. - Што такое стыль, на ваш погляд? - Гэта тое, што існавала, існуе і будзе існаваць, незалежна ад моды. Стыльная рэч, стыльнае адзеньне жыве гадамі, яго можна даставаць і атрымліваць ад яго задавальненьне на працягу гадоў. - Ці ёсьць рэчы, якія вы ніколі не станеце ўключаць у свае калекцыі? - Напэўна, ёсьць. Пакуль мне прыходзяць у галаву шорты, міні-спадніцы. Але ўсё ж можа зьмяніцца... - Як выглядае дзяўчына, якая носіць ваша адзеньне? - Яна вельмі розная. Сьмелая, але і нясьмелая, сэксуальная, але і сарамлівая, яна не раскрывае сябе адразу, пра яе хочацца даведацца, зь ёй хочацца пагаварыць, пазнаёміцца бліжэй. Ва ўсялякім выпадку, гэта не дзяўчына з глянцавай вокладкі... Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
8 траўня ўвечары Іну зьбіў аўтамабіль "Вольва", калі яна ехала на ровары па пешаходным пераходзе па вуліцы Сурганава ў Менску. |
|