POSTFfactum. 21.by

POSTFfactum

13.05.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Котку ўзнагародзілі за выратаванне гаспадыні

Трохгадовая котка па мянушцы Шнаўтцы атрымала ўзнагароду "Пурпурная лапка". Такога гонару мурка была ўдастоена за выратаванне жыцця сваёй гаспадыні.

Паводле слоў гаспадыні коткі, Шнаўтцы разбудзіла жанчыну, драпаючы яе за нос. Прачнуўшыся, гаспадыня адчула рэзкі пах газу. Як высветлілася пазней, газавая труба па нейкай прычыне разарвалася. Пажарнікі, якія прыехалі на месца здарэння, заявілі, што канцэнтрацыя газу была такой высокай, што дом мог узляцець на паветра ў любы момант. Цырымонія ўзнагароджання Шнаўтцы прайшла на штогадовым "футравым" балі Фонду абароны жывёл Грэйт-Фолза, перадаюць "Навіны Амерыкі".

Вага чалавека і інтэлект звязаны паміж сабой

Так сцвярджаюць вучоныя. Чым больш маса чалавека, тым ніжэй яго інтэлект. Пра гэту навуковую даказаную тэорыю днямі ў эфіры радыёстанцыі "Раніца Расіі" разважалі доктар медыцынскіх навук Марыят Мухіна і рэжысёр Алена Цыплакова.

"Зразумела, ёсць сувязь паміж вагой і работай чалавечага мозгу, — кажа Марыят Мухіна. — Гэта навукова даказаны факт. Вядома ж, мы ні ў якім разе не сцвярджаем тое, што поўны чалавек — дурны, але ён не выкарыстоўвае ўвесь свой патэнцыял. У такім стане чалавек проста не можа выкарыстоўваць увесь свой патэнцыял, які ў яго, насамрэч, ёсць".

"Мы праводзілі даследаванні, якія паказалі, што ІQ пры зніжэнні вагі павялічваецца, — працягвае доктар Мухіна. — Мы бралі пацыента з залішняй вагай, з атлусценнем, да лячэння і пасля, калі ён ужо скінуў вагу". Паводле слоў Мухінай, трэба прытрымлівацца сярэдняй мяжы звычайнай масы цела. Яна лёгка вылічваецца па антрапаметрычных паказчыках. Існуюць крытэрыі, па якіх можна вызначыць, у якой вазе ў чалавека будуць аптымальна функцыянаваць усе яго органы, у тым ліку і галаўны мозг.

Джордж Вашынгтон не здаў кнігі ў бібліятэку

Супрацоўнікі самай старой бібліятэкі ў Нью-Ёрку выявілі, што за першым прэзідэнтам Злучаных Штатаў Джорджам Вашынгтонам дагэтуль лічацца дзве кнігі, якія ён не вярнуў у 1789 годзе.

У прынцыпе, за невяртанне ўзятых кніг у тэрмін належыць штраф — і за 220 гадоў, з папраўкай на інфляцыю, павінна было набегчы да 300 тысяч долараў. Аднак Бібліятэка Нью-Ёркскага таварыства заявіла, што яна гатовая прабачыць штраф — абы кнігі вярнулі. Зрэшты, дзе гэтыя кнігі, цяпер ніхто не ведае, перадае карэспандэнт Бі-бі-сі Мадлен Морыс. Джордж Вашынгтон застаўся ў амерыканскай гісторыі як чалавек, які ніколі нікога не ашукваў. Але, відавочна, ён усё ж быў не пазбаўлены асобных недахопаў, адзначае журналіст.

5 кастрычніка 1789 года Вашынгтон прыйшоў у адзіную ў тыя часы бібліятэку на Манхэтэне і ўзяў два тамы: трактат пра міжнародныя адносіны "Права нацый" і зборнік пратаколаў дэбатаў у брытанскай палаце абшчын.

Сам ён распісвацца ў фармуляры не стаў, але яго памочнік напісаў: "прэзідэнт". Вярнуць кнігі Вашынгтон павінен быў праз месяц. Але не вярнуў. Бібліятэкары выявілі страту толькі нядаўна, аблічбоўваючы ўліковыя карткі таго часу.

Бібліятэка Нью-Ёркскага таварыства была заснавана яшчэ ў 1754 годзе групай жыхароў горада, якія палічылі, што Нью-Ёрку неабходна публічнае кнігасховішча. У часы Вашынгтона яна размяшчалася на Ніжнім Манхэтэне, на Уол-стрыт, але за сваю гісторыю бібліятэка змяніла некалькі адрасоў і ў наш час знаходзіцца ў Верхнім Вестсайдзе.

У 1789 годзе Нью-Ёрк быў часовай сталіцай Злучаных Штатаў (горад Вашынгтон, названы ў гонар першага прэзідэнта, толькі будаваўся), а Бібліятэка Нью-Ёркскага таварыства служыла першай бібліятэкай Кангрэса.

Каб быць шчаслівым, досыць штодня трэніравацца па 25 хвілін

Вучоныя з амерыканскага Метадысцкага ўніверсітэта ў Даласе знайшлі ключ да шчасця і радаснага жыцця. Ключ гэты — інтэнсіўныя заняткі ў спартыўнай зале ці на пляцоўцы. Паводле меркавання даследчыкаў, спартыўныя заняткі павінны доўжыцца не менш як 25 хвілін і абавязкова практыкавацца штодзённа, — паведамляе агенцтва ІТАР-ТАСС.

Да такой высновы вучоныя на чале з прафесарам Джасперам Смітсам прыйшлі пасля шэрагу эксперыментаў, якія паказалі, што рэгулярныя інтэнсіўныя нагрузкі дзейнічаюць на галаўны мозг і псіхіку чалавека такім жа чынам, як і моцныя антыдэпрэсанты. Пры гэтым, калі прэпараты дапамагаюць не ўсім і могуць мець пабочныя эфекты, то спорт — універсальны і не мае проціпаказанняў.

Таму фізічныя нагрузкі працягласцю ўсяго 25 хвілін з'яўляюцца выдатным спосабам здымання стрэсу і раздражняльнасці. Яны здольныя вывесці з дэпрэсіі і вызваліць ад беспадстаўных турбот.

Выкарыстанне святла ўначы можа прывесці да ўзнікнення раку

Вучоныя з Лестэрскага і Хайфскага ўніверсітэтаў ўстанавілі, што звычка спаць пры запаленым святле ўначы можа мець самыя непрыемныя наступствы, а менавіта, прыводзіць да з'яўлення ракавых захворванняў, паведамляе The Daily Mail.

Варта адзначыць, што гэта далёка не першае даследаванне, якое прыводзіць да падобных вынікаў. Раней было высветлена, што людзі, якія працуюць па начах пры электрычным святле, больш схільныя рызыкі развіцця раку грудзей і раку прастаты.

На сёння даследчыкі ўпэўнены, што нават кароткачасовае ўздзеянне штучнага святла можа вельмі негатыўна адбіцца на здароўі. Навукоўцы тлумачаць гэта тым, што, калі ўначы ўключаецца святло, у клетках нашага арганізма парушаецца механізм дзялення, што і можа, у сваю чаргу, прывесці да ўзнікнення раку.

Падобныя звесткі былі атрыманы падчас шэрагу эксперыментаў на мышах. Грызуноў падзялялі на дзве групы: адну трымалі ў поўнай цемры, а іншым на гадзіну ўключалі электрычнае святло. Затым даследчыкі параўноўвалі актыўнасць клетак мозгу мышэй у абедзвюх групах. Высветлілася, што ў мышэй, якія падвяргаліся ўздзеянню святла, адбываліся змены ў клетках мозгу, якія адказныя за "сутачныя гадзіны" арганізма і якія забяспечваюць яго звычайнае функцыянаванне.

Доктар Рэйчэл Бель-Шлома з Хайфскага ўніверсітэта заявіла, што святло ўначы лепш наогул не выкарыстоўваць: "Я лічу, што ўключэнне любога штучнага асвятлення ўначы ўздзейнічае на наш унутраны гадзіннік, а гэта вельмі адчувальны механізм. Калі ўначы вам неабходна ўстаць, то лепш выкарыстоўваць крыніцы святла, якія гараць няярка".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Котку ўзнагародзілі за выратаванне гаспадыні Трохгадовая котка па мянушцы Шнаўтцы атрымала ўзнагароду "Пурпурная лапка". Такога гонару мурка была ўдастоена...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика