Польскі чыноўнік: Увядзенне бязвізавага рэжыму з Беларуссю не паўплывае на колькасць выдаваемых віз
13.05.2010 09:36
—
Новости Общества
|
Нагадаем, 12 лютага 2010 года міністры замежных спраў Беларусі і Польшчы Сяргей Мартынаў і Радаслаў Сікорскі падпісалі Дамову аб малым памежным руху, згодна з якой жыхары памежных тэрыторыяў абодвух краінаў здолеюць перасякаць мяжу без візаў. Ідзецца пра тых беларусаў і палякаў, хто не менш за тры гады жыве ў населенных пунктах, якія пачынаюцца ў межах 30-кіламетровай паласы і сканчаюцца менш як у 50 км ад мяжы. Адмысловыя пропускі коштам 20 еўра, якія будуць выдавацца на тэрмін да 5 гадоў (першы раз – на 2 гады), дазволяць знаходзяцца на адпаведных “памежных зонах” у суседняй краіне не больш за 90 дзён штогод. Дамова набярэ моц, калі яе ратыфікуюць парламенты і прэзідэнты Беларусі і Польшчы. Распавядаючы аб ужо існуючым досведзе падобнай дамовы паміж Польшчай і Ўкраінай Анджэй Гаўкоўскі адзначыў, што ў тым выпадку палякам удалося пераканаць еўрапейцаў і зацвердзіць заміж 30-кіламетровай памежнай зоны (правіла "30 +"), як таго вымагае заканадаўства ЕС, 50-кіламетровую. “На жаль, у беларускім выпадку падобнае не атрымалася. Аднак гэта еўрапейскія нормы і мы не можам іх змяніць”, - канстатаваў дырэктар дэпартамента па справах грамадзян і замежнікаў Падляшскага ваяводства. Гэта значыць, што, напрыклад, ад Беларусі ў запаветную зону трапілі абласныя цэнтры Гродна і Брэст (дзеянне дамовы распаўсюджваецца агулам на 1,1 млн беларусаў). А вось 300-тысячны Беласток апынуўся па-за яе межамі, і дарога для беларуса з пропускам туды зачынена. Чалавек, які парушыў правілы, будзе дэпартаваны з краіны і пазбаўлены дакументу. Праўда, на думку Анджэя Гаўкоўскага, дзеянне украінска-польскай дамовы паказвае, што асаблівых злоўжыванняў заўважана не было. Не чакаюць іх і ад бязвізавага рэжыму паміж Беларуссю і Польшчай. Дырэктар падляшскага дэпартамету таксама ўпэўнены, што ўвядзенне асаблівага рэжыму для памежных тэрыторыяў Польшчы і Беларусі не прывядзе да змяншэння агульнай колькасці выдаваемых беларусам віз. “Напрыклад, жыхары таго ж Гродна рэгулярна ездзяць у Польшчу на кароткатэрміновыя 1-2-тыднёвыя сезонныя работы да польскіх фермераў. Дамова аб малым памежным руху толькі прастымулюе павелічэнне канкурэнцыі”, - лічыць Гаўкоўскі. Нагадаем, што яшчэ ў мінулым годзе планавалася падпісанне падобнага дакументу паміж Беларуссю і Літвой, аднак некалькі разоў пераносілася праз нібыта наяўнасць “спрэчных гарадоў”: Смаргоні і Ашмянаў з беларускага боку і Вільні ды Алітуса з літоўскага. Пры гэтым паведамлялася, што Літва атрымала дазвол зрабіць некалькі выключэнняў з правіла “30 +” і ўлучыць у бязвізавую зону некалькі дадатковых пунктаў. Таксама рыхтуецца да падпісання аналагічны пакет дакументаў паміж Беларуссю і Латвіяй. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нагадаем, 12 лютага міністры замежных спраў Беларусі і Польшчы падпісалі Дамову аб малым памежным руху, згодна з якой жыхары памежных тэрыторыяў абодвух краінаў...
|
|