АБЗАЦ

14.05.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусі ў гэтым годзе ордэнам Маці ўзнагароджана 137 жанчын, якія нарадзілі і годна выхавалі пяць і больш дзяцей. Усяго ордэнам Маці (гэты высокі знак мацярынскай доблесці быў заснаваны ўказам Прэзідэнта ў 1995 годзе) узнагароджаныя 6 тыс. 270 жанчын. Дарэчы, у 2009 годзе ім было ўганаравана 316 шматдзетных маці, у 2008-м — 428, у 2007-м — 483, у 2006-м — 534, у 2005-м — 289.

Грэцыя атрымала сёння першы транш МВФ у памеры 5,5 млрд еўра ў рамках трохгадовай сумеснай праграмы антыкрызіснай дапамогі ЕС і МВФ на 110 млрд еўра. Еўрасаюз павінен да канца тыдня накіраваць Грэцыі яшчэ 14,5 млрд еўра, што дазволіць Афінам пагасіць свае абавязацельствы па аблігацыйнай пазыцы ў 9 млрд еўра, тэрмін аплаты якой заканчваецца 19 мая.

Жыхар Ваўкавыска абсталяваў у кватэры міні-лабараторыю па вырошчванні каноплі. Самаробны інкубатар быў аснашчаны сістэмай асвятлення і вентыляцыі. Малады "аграном" замовіў насенне праз інтэрнэт у Канадзе, у Беларусь яно прыехала поштай. Скарыстаць расліну ён збіраўся выключна для сваіх патрэбаў. Тыднем раней у тым жа пад'ездзе праваахоўнікі выявілі такую ж вытворчасць у яго суседа.

У Расіі пацверджаны другі выпадак заражэння поліяміэлітам. Пра гэта паведаміў галоўны санітарны ўрач РФ Генадзь Анішчанка. Выпадак інфекцыі пацверджаны ў Маскве. Раней поліяміэліт быў выяўлены ў Іркуцкай вобласці. У абодвух выпадках інфекцыяй заразіліся 9-месячныя дзяўчынкі, якія прыехалі з Таджыкістана.

Жыхарка Віцебскага раёна расчляніла свайго сужыцеля. Пра знікненне сына ў праваахоўныя органы ў гэтым месяцы паведаміла 80-гадовая пенсіянерка з вёскі Брыгітполле Віцебскага раёна. У ходзе праверкі высветлілася, што забойства 53-гадовага мужчыны яшчэ ў студзені ўчыніла яго сужыцелька. Пасля сваркі жанчына нанесла чалавеку, калі той спаў, два удары сякерай і схавала цела ля дома ў снег. У сярэдзіне сакавіка яна расчляніла труп і закапала ў лесе. Усім знаёмым яна казала, што сужыцель выправіўся на заробкі ў Расію.  

    ПОУНЫ АБЗАЦ У брытанца з падазрэннем на інсульт знайшлі ў галаве кулю. Як мужчына атрымаў раненне, застаецца невядомым. 61-гадовы Пітэр Хесфард паваліўся ў час працы ў сваім садзе. Калі яго знайшла жонка, ён знаходзіўся ў прытомнасці, але не мог гаварыць. Прыбыўшыя медработнікі западозрылі ў мужчыны інсульт. Аднак рэнтгенаўскі здымак галавы паказаў, што ў Хесфарда ў поласці чэрапа знаходзіцца іншародны прадмет. З дапамогай камп'ютарнай тамаграфіі ўрачы ўстанавілі, што гэты прадмет з'яўляецца куляй. Эксперты па балістыцы, прыйшлі да высновы, што куля пранікла ў галаву мужчыны праз вока. У яго самога ўспамінаў пра здарэнне не захавалася. Урачы спрабавалі дастаць кулю, аднак гэта аказалася немагчымым. Пацыент застаецца ў бальніцы; яго стан расцэньваецца як стабільны. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхарка Віцебскага раёна расчляніла свайго сужыцеля. Пра знікненне сына ў праваахоўныя органы ў гэтым месяцы паведаміла 80-гадовая пенсіянерка з вёскі Брыгітполле...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика