Стан месяца і лёс чалавека
14.05.2010
—
Новости Общества
|
Яшчэ адной важнай акалічнасцю, якая рабіла непасрэдны ўплыў на жыццёвы шлях чалавека, з'яўляецца стан Месяца. Кожная яго фаза атрымала шырокае асэнсаванне ў традыцыйнай культуры беларусаў і пры ўсёй шырыні паданняў можа быць зведзена да абагульняючага станоўчага або адмоўнага пачатку. Прайшоў не адзін год, пакуль мы па крупіцах змаглі сабраць інфармацыю пра тое, як пэўная фаза Месяца, у якую чалавек нарадзіўся, аказвала ўплыў на яго лёс. Аналізуючы гэтую інфармацыю, можна зрабіць выснову: у нашых продкаў у гэтым выпадку добра працаваў прынцып "падобнае выклікае падобнае". Народжаных пад поўню або ў саму поўню лічылі ўладальнікам ўсяго вялікага, як Поўня: вялікага розуму, вялікай хаты і вялікай сям'і. Стануць людзьмі сталымі і паважанымі. Але і хварэць будуць ад вялікіх памераў свайго цела. Тыя, хто нараджаліся на трэцяй чвэрці Месяца, не адрозніваліся здароўем, сілай і фізічнай цягавітасцю. Як правіла, яны былі хваравітымі, хутка старэлі і былі недаўгавечнымі. Вядомыя сведчанні пра тое, што дзеці, якія нарадзіліся ў той момант, калі Месяца наогул на небе няма ("на межах", "на сходах"), у асноўным, былі худымі і бясплоднымі. Часцей за ўсё, яны не маглі стварыць сям'і. Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яшчэ адной важнай акалічнасцю, якая рабіла непасрэдны ўплыў на жыццёвы шлях чалавека, з'яўляецца стан Месяца. Кожная яго фаза атрымала шырокае асэнсаванне ў... |
|