Пасол Кыргызстана ў Беларусі Ішэнкуль Балджурава часова адклікана ў Бішкек для кансультацый. 21.by

Пасол Кыргызстана ў Беларусі Ішэнкуль Балджурава часова адклікана ў Бішкек для кансультацый

14.05.2010 15:36 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Пра гэта БелаПАН паведаміла інфармаваная крыніца ў Мінску.

Кіраўнік апарата часовага ўрада Кыргызстана Эдылі Байсалаў у сваю чаргу паведаміў, што «бачыў Балджураву ў Бішкеку тыдзень таму», але дзе яна зараз, ён не ведае. Пры гэтым Байсалаў падкрэсліў, што гаворка пра адкліканне амбасадара з Беларусі не ідзе: «Амбасадар не знятая, яна працуе. Новы ўрад праводзў у Бішкеку кансультацыі. Ніякага пагаршэння стасункаў з Беларуссю няма».

Атрымаць каментар у пасольстве Кыргызстана ў Менску пакуль не ўдалося.

Нагадаем, 13 мая супрацоўнікі беларускага пасольства ў Кыргызстане пакінулі гэтую краіну з меркаванняў бяспекі:

на працягу красавіка‑мая ля будынка пасольства ў Бішкеку праходзілі пікеты з патрабаваннем выдаць Курманбека Бакіева, які знаходзіцца ў Беларусі, новым уладам Кыргызстана. Ад’езд дыпламатаў з Бішкека прэс‑сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных назваў часовай мерай, звязанай «выключна з пагрозай іх жыццю і бяспецыі». «Пагроза зыходзіць ад экстрэмісцкіх элементаў, якія дзейнічаюць у Кыргызстане і якіх ніхто не кантралюе», — патлумачыў прэс‑сакратар.


БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта БелаПАН паведаміла інфармаваная крыніца ў Мінску. Кіраўнік апарата часовага ўрада Кыргызстана Эдылі Байсалаў у сваю чаргу паведаміў, што «бачыў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика