Быць беларусам: Сяргей Затуранаў
15.05.2010 12:24
—
Новости Общества
|
На працягу траўня штодня на партале TUT.BY вядомыя асобы распавядаюць пра тое, што значыць для іх быць белорусам. Гэта Сёння прапануем вашай увазе анкету Сяргея Затуранава, заснавальніка праекту Place.by. – Быць беларусам – што гэта значыць? Якое значэнне Вы ўкладаеце ў слова беларус/беларуска? – Гэта ў першую чаргу значыць быць патрыётам свайго народа. Я вельмі вялікі патрыёт і ганаруся гэтым. У мяне было некалькі магчымасцяў пакінуць Беларусь і пачаць кар’еру за мяжой. Але я шчаслівы, што не зрабіў гэтага. – Якія унікальныя рысы характару і светагляду ўласцівыя беларусам? – Беларусь тэрытарыяльна знаходзіцца паміж Расіяй і Заходняй Еўропай. Адсюль і асноўная рыса беларусаў – здольнасць дамаўляцца. За сваю гісторыю беларусы прайшлі праз шэраг цяжкасцяў, таму яны і навучыліся прыстасоўвацца і цярпець. – Назавіце тры-пяць асноўных падзеяў з гісторыі Беларусі, без ведання якіх беларус – не беларус. – Выданне першай беларускай друкаванай кнігі, утварэнне Вялікага княства Літоўскага, дзень перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, абранне першага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, прыняцце Канстытуцыі Беларусі. – Якія традыцыі павінен ведаць і захоўваць беларус? – Магу вылучыць асноўныя – патрыятызм, любоў да беларускай культуры і мовы, павага да сваіх бацькоў і продкаў. – Беларус без ведання мовы – беларус? – У Беларусі дзве дзяржаўныя мовы, і я не хацеў бы быць катэгарычным у гэтым пытанні. Хаця я вельмі люблю беларускую мову, і мне хацелася б, каб кожны беларус ведаў родную мову. – Чым беларускім Вы ганарыцеся? – Я ганаруся беларусамі, якія дасягаюць пэўнай вядомасці на міжнародным узроўні, але ў той жа час памятаюць і любяць сваю радзіму, – гэта спартоўцы, навуковыя дзеячы, дзеячы культуры. – Што робіць нас, беларусаў, адметнымі сярод суседзяў? – Для большай часткі беларусаў уласцівыя прыстойнасць, дабрыня, мяккасць у зносінах. – А ва ўсім свеце? – Беларусы – вельмі гасцінны народ. Любы замежнік пасля наведвання Беларусі з’язджае з жаданнем вярнуцца ізноў. Я думаю, гэта адна з выразных асаблівасцяў. – Якой Вы бачыце будучыню Беларусі? – Я аптыміст у дачыненні да гэтага. Беларусь становіцца ўсё больш цікавай у плане бізнэсу і інвестыцыяў. Эканамічна мы цяпер жывем у цяжкі перыяд, але гэта ўсё часовая з’ява. Галоўнае – захаваць тыя культурныя традыцыі, якія ёсць у нас. У панядзелак мы прапануем вам наступную анкету. А пакуль чакаем на форуме вашых адказаў на пытанне, што асабіста для вас значыць - быць беларусам? Найбольш цікавыя меркаванні будуць апублікаваныя ў асобным матэрыяле. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мяне было некалькі магчымасцяў пакінуць Беларусь і пачаць кар’еру за мяжой. Але я шчаслівы, што не зрабіў гэтага.
|
|