Затрыманыя ўдзельнікі «Славянскага гей-прайду» дастаўлены на Акрэсціна
16.05.2010 14:28
—
Новости Общества
|
Затрыманыя ўдзельнікі несанкцыянаванага шэсця ў межах форуму «Славянскі гей-прайд 2010», якое адбылося на вуліцы Сурганава ў Мінску 15 мая, былі дастаўлены з Першамайскага РУУС у Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна.
Паводле інфармацыі аднаго з арганізатараў акцыі Сяргея Андросенкі, словы якога прыводзіць gay.by, затрыманыя будуць знаходзіцца ў ізалятары да панядзелка, 17 мая. У гэты дзень пройдуць судовыя разгляды па адміністрацыйных пратаколах. Удзельнікам акцыі перададзены ежа, цёплае адзенне і іншыя рэчы. Падчас акцыі было затрымана восем чалавек, у тым ліку два жыхары Санкт-Пецярбурга. Пра затрыманне расійскіх грамадзян праінфармаваны супрацоўнікі пасольства РФ у Мінску.Сам Андросенка і яшчэ тры ўдзельнікі гей-прайду былі дастаўлены ў Савецкае РУУС. «Пасля завяршэння акцыі мы абедалі ў рэстаране «Лідо», да нас падсеў супрацоўнік праваахоўных органаў і прапанаваў выйсці праз службовы ўваход, заявіўшы, што нашаму жыццю пагражае небяспека», — сказаў Андросенка. Паводле яго слоў, супрацоўнікаў міліцыі цікавіла інфармацыя, звязаная з гей-прайдам. Усіх чацвярых сфатаграфавалі і знялі на відэакамеру, узялі адбіткі пальцаў. Праз тры гадзіны іх адпусцілі без складання пратаколаў. Андросенка заявіў, што ў цэнтры горада былі заўважаны скінхэды, некаторыя з іх затрыманы. У ГУУС Мінгарвыканкама БелаПАН паведамілі, што некалькі чалавек былі дастаўлены ў міліцыю для высвятлення асобы. У міліцыі ўважліва паставіліся да інфармацыі, што агрэсіўна настроеныя грамадзяне могуць арганізаваць правакацыю, адзначылі ў ГУУС. Бакі ўдалося развесці па часе і месцы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Затрыманыя ўдзельнікі несанкцыянаванага шэсця ў межах форуму «Славянскі гей-прайд 2010», якое адбылося на вуліцы Сурганава ў Мінску 15 мая, былі дастаўлены з... |
|