Рада сталічнай арганізацыі Партыі БНФ прыняла рашэнне не вылучаць дэлегатаў на нечарговы з’езд. 21.by

Рада сталічнай арганізацыі Партыі БНФ прыняла рашэнне не вылучаць дэлегатаў на нечарговы з’езд

18.05.2010 17:43 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

які адбудзецца 29 мая.

Адпаведнае рашэнне было прынята 17 мая на яе пасяджэнні, паведаміў старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Віктар Івашкевіч.

Нагадаем, 11 мая частка членаў сталічнай арганізацыі партыі выказала нязгоду адносна вылучэння дэлегатаў з’езду. У адпаведнасці з рашэннем сойму ад 18 красавіка кандыдаты ў дэпутаты на мясцовых выбарах гэтага года маглі запрасіць на з’езд у якасці дэлегатаў трох членаў партыі. 15 мая сойм змяніў сваё рашэнне. Цяпер вылучаць дэлегата на з’езд могуць 10 прадстаўнікоў пярвічнай партыйнай арганізацыі, а не 20, як раней. Акрамя таго, кандыдат у дэпутаты мясцовых саветаў зможа запрасіць на з’езд толькі аднаго прадстаўніка партыі.

Нягледзячы на гэта, рада сталічнай арганізацыі Партыі БНФ большасцю галасоў выказалася супраць удзелу ў з’ездзе.

«Мы не можам згадзіцца з рашэннем сойма, калі на з’езд запрашаецца нейкая прывілеяваная частка партыі», — сказаў Івашкевіч.

Разам з тым ён адзначыў, што частка членаў сталічнай арганізацыі партыі возьмуць удзел у з’ездзе. «Проста забараніць ім гэта нельга. Напрыклад, управа партыі можа сабраць актывістаў і вылучыць іх на з’езд», — сказаў ён.

Паводле слоў Івашкевіча, частка членаў партыі, якая прыняла рашэнне не ўдзельнічаць у з’ездзе 29 мая, «будзе займацца мерапрыемствамі па падрыхтоўцы да ўдзелу ў прэзідэнцкай кампаніі».

Неабходна адзначыць, што асноўнае пытанне правядзення нечарговага з’езда Партыі БНФ — вызначэнне фармату ўдзелу партыі ў прэзідэнцкіх выбарах 2011 года. На сойме 15 мая частка актывістаў партыі выказалася за падтрымку лідэра руху «За Свабоду» Аляксандра Мілінкевіча ў якасці кандыдата ў прэзідэнты, другая частка была катэгарычна супраць, лічачы, што ўдзельнічаць у выбарах павінен ці партыйны кандыдат, ці адзіны кандыдат ад апазіцыі.


Сяргей Каралевіч, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
які адбудзецца 29 мая.Адпаведнае рашэнне было прынята 17 мая на яе пасяджэнні, паведаміў старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Віктар Івашкевіч.Нагадаем, 11 мая...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика