Падазроны візіт да Панамарова
19.05.2010 16:03
—
Новости Общества
|
Як паведаміў Сяргей Панамароў з Клецка, сёння, 19 мая да яго дамоў наведалася невядомая жанчына, якая прадставілася судовым выканаўцам Вышэйшага гаспадарчага суду. Службовае пасведчанне госця не паказала, таму гаспадар вырашыў не пускаць яе ў дом. Размаўлялі праз фортку. Жанчына задавала пытанні пра дзейнасць выдаўца: на якія сродкі і дзе ён друкуе бюлетэнь «Бойкі Клецак», а таксама на якія сродкі рэдагуе Пасля падазронага візіту Сяргей Панамароў наведаўся ў мясцовы суд, каб даведацца, хто ж да яго прыходзіў. У судзе яму паведамілі, што па такіх справах яго могуць наведваць толькі судовыя выканаўцы Клецкага суду. Акрамя таго, справа ягонага бізнесу скончаная, былы прадпрымальнік больш нічога не вінен. «Я яшчэ ўчора пачаў рыхтавацца да візітаў, пасля ператрусаў па ўсёй краіне. Таму асабліва не здзівіўся», — кажа клецкі выдавец. Ён мяркуе, што сённяшні візіт — адна са спробаў спыніць яго працу над сайтам і бюлетэнем. Сёння ж Сяргей Панамароў вывесіў над сваім домам бел-чырвона-белы сцяг у знак салідарнасці з сябрамі грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду». СП Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да клецкага выдаўца незалежнага бюлетэня 19 мая наведалася невядомая жанчына, якая назвалася судовым выканаўцам Вышэйшага гаспадарчага суду.
|
|