ТБМ адмовілася падтрымліваць кампанію «Гавары праўду». 21.by

ТБМ адмовілася падтрымліваць кампанію «Гавары праўду»

19.05.2010 16:03 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Толькі дзве вядомыя асобы адмовіліся паставіць подпісы за перайменаванне вуліцы Ульянаўскай у Мінску ў вуліцу Васіля Быкава. Гэта Мікалай Чаргінец і Алег Трусаў. Пра гэта на прэс‑канферэнцыі ў Мінску паведамілі актывісты кампаніі «Гавары праўду».

Па іх словах, кіраўнік афіцыйнага Саюзу пісьменнікаў Чаргінец патлумачыў сваю пазіцыю тым, што пэўны час таму ўжо звярнуўся з падобнай ініцыятывай да ўладаў і чакае адказу. Што тычыцца Трусава, то ён, маўляў, сваю адмову не абгрунтаваў.

У інтэрв’ю старшыня ТБМ заявіў, што ягоным подпісам ініцыятары не цікавіліся:

«Да мяне звярнуўся прадстаўнік гэтай групы, каб ТБМ дапамагала ім подпісы збіраць за гэтую вуліцу. Мне персанальна падпісвацца ніхто не прапаноўваў, а хацелі, каб ТБМ працавала на гэтую невядомую мне кампанію. На што я адказаў, што я на рускамоўныя ці расійскія кампаніі не працаваў і працаваць не буду. Таму што паштоўкі ўсе зробленыя па‑расійску, надрукаваныя ў Смаленску… І наогул, за гэтымі кампаніямі стаяць незразумелыя мне людзі».

Трусаў заявіў, што ён не супраць з’яўлення вуліцы Быкава ў Мінску, але гэта мусіць быць не Ўльянаўская, якую прапануюць ініцыятары. На думку кіраўніка ТБМ, найлепш было б звярнуцца да ўладаў з прапановай надаць імя Быкава новай вуліцы.

«Я не разумею, чаму менавіта Ўльянаўская! Што, там Быкаў жыў? Не, ён там не жыў — ён жыў на вуліцы Танкавай. Ну тады давайце вуліцу Танкавую, якую потым зрабілі імя Максіма Танка, падзелім папалам. Палова будзе Максіма Танка, а там, дзе жыў Быкаў (а я быў не раз у яго дома), назваць вуліцай Быкава. Я не разумею, чаму Ўльянаўская…»


Еўрарадыё

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Толькі дзве вядомыя асобы адмовіліся паставіць подпісы за перайменаванне вуліцы Ульянаўскай у Мінску ў вуліцу Васіля Быкава. Гэта Мікалай Чаргінец і Алег Трусаў....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика