У Рэчыцы — таксама ператрус
19.05.2010 16:03
—
Новости Общества
|
У гэты момант праходзіць вобыск у прыватным доме ў Рэчыцы, у якім арандуе памяшканне Гомельская абласная арганізацыя Партыі БНФ.
Як паведаміў старшыня абласной арганізацыі партыі Валерый Пуціцкі, вобыск праходзіць, хутчэй за ўсё, у межах рэспубліканскай рэпрэсіўнай кампаніі ўладаў супраць актывістаў грамадзянскай ініцыятывы «Гавары праўду!». «А мяне абшукваюць, верагодна, за кампанію, бо актывістам «Гавары праўду!» я не з’яўляюся. Што шукаюць, чаму — невядома», — адзначыў Пуціцкі. Нагадаем, у Гомелі 18 мая прайшлі вобыскі ў актывістаў кампаніі »Гавары праўду!» Юрыя Варонежцава, Андрэя Толчына і Валерыя Сляпухіна. У Рэчыцы 18 мая абшукалі прадпрымальніка, актывіста кампаніі «Гавары праўду!» Алега Шабеніка. Міліцыя канфіскуе камп’ютэры, аргтэхніку, друкаваную прадукцыю, носьбіты інфармацыі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гэты момант праходзіць вобыск у прыватным доме ў Рэчыцы, у якім арандуе памяшканне Гомельская абласная арганізацыя Партыі БНФ. Як паведаміў старшыня...
|
|