Беларусь найбольш гандлявала з Расіяй, Нідэрландамі, Украінай.... 21.by

Беларусь найбольш гандлявала з Расіяй, Нідэрландамі, Украінай...

20.05.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На долю першай краіны прыйшлося 48 працэнтаў ад усяго аб'ёму таваразвароту краіны ў першым квартале гэтага года, з Нідэрландамі гэтая доля складала 6,5 працэнта, з Украінай — 6,4 працэнта.

Акрамя таго, паводле звестак Мінэканоімікі, сярод асноўных гандлёвых партнёраў нашай краіны — Германія з 4,3 працэнта ад усяго аб'ёму таваразвароту ў першым квартале, Кітай — 3,9 працэнта, Польшча — 3,8 працэнта, Бразілія — 1,9 працэнта, Злучанае Каралеўства — 1,8 працэнта, Італія — 1,7 працэнта, Літва — 1,2 працэнта. Наогул, за студзень—сакавік зарэгістраваныя аб'ёмы экспартна-імпартных аперацый Беларусі са 160 краінамі свету: тавары пастаўляліся на рынкі 126 дзяржаў, імпартавалася прадукцыя, вырабленая ў 135 краінах.

З агульнага аб'ёму экспарту краіны на долю Расіі прыходзілася 38,5 працэнта, астатніх краін Садружнасці — 12 працэнтаў, краін ЕС — 32,2 працэнта, астатніх краін — 17,3 працэнта. Імпарт з Расіі склаў 55,8 працэнта ад агульнага аб'ёму імпарту, астатніх краін СНД — 5,9 працэнта, краін ЕС — 20,4 працэнта, астатніх краін — 17,9 працэнта.

Ігар ГРЫШЫН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На долю першай краіны прыйшлося 48 працэнтаў ад усяго аб'ёму таваразвароту краіны ў першым квартале гэтага года, з Нідэрландамі гэтая доля складала 6,5 працэнта, з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика