На Кангрэсе беларусістаў узгадалі Някляева
20.05.2010 14:01
—
Новости Общества
|
У Менску сёньня адкрыўся V Міжнародны кангрэс беларусістаў. На ім сабраліся дасьледчыкі літаратуры, культуры, гісторыі з усіх краін сьвету — больш за 170 удзельнікаў, сярод якіх — навукоўцы з Польшчы, Нямеччыны, Украіны, Літвы, Расеі, ЗША, Аўстрыі, Швэйцарыі, Ізраіля, Вялікабрытаніі, Нарвэгіі. Пасьля пленарнага паседжаньня да ўдзельнікаў зьвярнуўся прадстаўнік грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!», які паведаміў, што затрыманы Ўладзімер Някляеў і заклікаў падтрымаць яго, выказаць салідарнасьць. Ангельскі дасьледчык культуры Арнольд МакМілін свой выступ аб стане сучаснай беларускай літаратуры вачыма замежніка прысьвяціў Някляеву. Тым часам у фае будынка, дзе адбываецца кангрэс, праходзіць збор подпісаў, арганізаваны актывістамі кампаніі «Гавары праўду!», за перайменаваньне вуліцаў імём Васіля Быкава. Удзельнікі мерапрыемства ахвотна падпісваюцца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ангельскі даследчык культуры Арнольд МакМілін свой выступ аб стане сучаснай беларускай літаратуры вачыма замежніка прысвяціў арыштаванаму паэту. |
|