Ці будзе адноўлена Бабруйская крэпасць?
20.05.2010 19:22
—
Новости Общества
|
Бабруйская крэпасць - адзін з найвыбітнейшых помнікаў беларускай вайсковай архітэктуры. У ХХІ стагоддзі яе пачалі аднаўляць і рэстаўраваць. Але не ўсё ідзе так, як хацелася б. Зараз рэстаўрацыя трэцяга палігона
- Адна з галоўных прычын прыпынення аднаўлення крэпасці - недахоп фінансавання праекта, - патлумачыў нам першы намеснік кіраўніцтва капітальнага будаўніцтва Бабруйска спадар Уладзімір Джум. Усе фінансавыя праблемы зараз усклаліся на гарадскі бюджэт. Дарэчы, губернатар Магілёўскай вобласці выказаў думку, што на аднаўленне крэпасці наўрад ці будуць выдзелены сродкі з абласнога бюджэту. Таму зараз і ўзнікла такая праблема. У Мінску зараз вядзецца падрыхтоўка ўсіх патрэбных для аднаўлення дакументаў, праводзіцца экспертыза і ўсе патрэбныя працэдуры. Яшчэ адна акалічнасць, якая перашкаджае распачаць паўнавартасную працу - адсутнасць дакументаў з Маскоўскага - Калі б уся дакументацыя была падрыхтавана, а фінансаў хапала, мы адбудавалі б аб’ект за гады паўтары, - кажа спадар Уладзімір. Ці будуць запрашаць да супрацоўніцтва прыватных бізнэсоўцаў, пакуль не вядома. Але вядома адно - помнік гэткага кшталту варты таго, каб яго аднавілі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
- Адна з галоўных прычын прыпынення аднаўлення крэпасці - недахоп фінансавання праекта, - патлумачыў нам першы намеснік кіраўніцтва капітальнага будаўніцтва...
|
|