Расійскі ПЭН-Цэнтр: Някляева арыштавалі праз збор подпісаў за вуліцу Быкава. 21.by

Расійскі ПЭН-Цэнтр: Някляева арыштавалі праз збор подпісаў за вуліцу Быкава

21.05.2010 00:12 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Расійскі ПЭН-Цэнтр выступіў з заявай у абарону Ўладзіміра Някляева і ягоных паплечнікаў. Выстаўленыя лідэрам кампаніі «Гавары праўду» абвінавачванні ў ёй называюцца «абсурднымі». Расійскі ПЭН-Цэнтр уважае прычынай «гэткага жорсткага абыходжання» з Някляевым «збор подпісаў, ініцыяваны кампаніяй „Гавары праўду!“, за наданне адной з вуліц Мінска імя Васіля Быкава». Расійскі ПЭН патрабуе вызвалення паэта.

Заяву падпісалі прэзідэнт Расійскага ПЭНа Андрэй Бітаў, а таксама Юнна Морыц, Людміла Ўліцкая ды іншыя пісьменнікі і журналісты.

Раней з заявай у абарону Някляева выступіў Беларускі ПЭН-Цэнтр, а таксама ПЭН-Цэнтры Фінляндыі і ЗША. Беларускі ПЭН разглядае атаку на «Гавары праўду» як «спосаб палітычнага ціску і запалохвання. Такія дзеянні парушаюць права грамадзянаў на свабоду выказвання», — гаварылася ў яго заяве.

Сёння заяву ў абарону Някляева прыняў таксама Саюз беларускіх пісьменнікаў.


Мікола Бугай

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Расійскі ПЭН-Цэнтр выступіў з заявай у абарону Ўладзіміра Някляева і ягоных паплечнікаў. Выстаўленыя лідэрам кампаніі «Гавары праўду» абвінавачванні ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика