Някляева, Дзмітрыева і Вазняка выпусцілі з Акрэсціна. 21.by

Някляева, Дзмітрыева і Вазняка выпусцілі з Акрэсціна

21.05.2010 13:15 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёння, 21 мая, з ізалятара на Акрэсціна выпусцілі актывістаў грамадскай кампаніі «Гавары праўду» Сяргей Вазняка і Андрэя Дзмітрыева, а таксама лідэра кампаніі Уладзіміра Някляева. Усе яны былі затрыманыя ў аўторак, 18 мая пасля ператрусу ў мінскім офісе «Гавары праўду».

Усіх іх вывезлі машынамі з Акрэсціна, дзе таксама сабраліся калегі і журналісты.

Сяргея Вазняка (галоўны рэдактар газеты «Товарищ») давезлі да Чэрвенскага рынка і высадзілі. Ён на таксі даехаў да Ленінскага РУУСа. Уладзімра Някляева высадзілі ў цэнтры горада. Ён таксама дабраўся на таксі да Ленінскага РУУСа.

Каля будынка Ленінскага РУУС сабраліся каля 30 чалавек: амаль усё кіраўніцітва партыі «Справядлівы свет» (Сяргей Калякін, Валеры Ухналёў ды інш.) — яны сустракаюць Сяргея Вазняка,

прадстаўнікі Беларускай асацыяцыі журналістаў, сацыёлаг Андрэй Ваардамацкі, палітолаг і выдавец Аляксандр Фядута, пісьменнікі Генадзь Бураўкін, Леанід Дранько‑Майсюк, філосаф Валянцін Акудовіч, грамадскі дзеяч Аляксандр Бухвостаў.

Сяргей Вазняк паведаміў, што іх абвінавачвалі за спробу друку ўлётак «Гавары праўду» ў адной з мінскіх друкарняў. Улёткі, праўда, не былі надрукаваныя.

Журналіст таксама паскардзіўся на кепскае стаўленне канваіраў — яго перавозілі выключна ў кайданках і змясцілі ў камеру з крымінальнікамі, што «мелі па тры‑чатыры ходкі».

Праўда, стаўленне сукамернікаў і адміністрацыі ізалятара было да яго станоўчае.

«Найбольшая пакута — слухаць з раніцы да вечара беларускае радыё», ‑‑ сказаў Сяргей Вазняк.

Уладзімір Някляеў сказаў журналістам:

«Я думаў, што выйду праз тры гады, а выйшаў праз тры дні».

Сп. Някляеў зазначыў, што ўсе яны па-ранейшаму знаходзяцца падазраванымі па справе паводе арт. 250, але падпіску аб нявыездзе з іх не бралі.

Пісьменнік моцна дзякаваў сваёй жонцы Вользе. «Праз ейныя катлеты я меў вялікі аўтарытэт у камеры», - сказаў ён.

Някляеў заўважыў, што затрыманне не адбіла ахвоты і найдалей займацца грамадскай дзейнасцю.

«Мы ведалі, што рана ці позна супраць нас будуць ужытыя рэпрэсіі, але не думалі, што так хутка»

Пісьменнік і грамадскі дзеяч зазначыў, што патрэбны час, каб аднавіць дзейнасць мінскага офіса і рэгіянальных структур.


ЗП

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зараз яны збіраюцца каля Ленінскага РУУС.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика