Аўкцыён наконт летняга гандлю квасам у Мінску. 21.by

Аўкцыён наконт летняга гандлю квасам у Мінску

21.05.2010 16:24 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Мінску 31 мая ўпершыню адбудзецца аўкцыён на права арэнды пляцовак для летняга гандлю квасам. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела арганізацыі і правядзення аўкцыёнаў, конкурсаў Мінскага гарадскога цэнтра нерухомасці Вольга Сянчук.

Мінгарвыканкам зацвердзіў пералік пляцовак для ўстаноўкі аб’ёктаў дробнарознічнага гандлю квасам. У спісе, апублікаваным на сайце цэнтра, — 102 пляцоўкі.

Унітарнае прадпрыемства «Мінскі гарадскі цэнтр нерухомасці» на працягу 10 працоўных дзён з даты правядзення адпаведных аўкцыёнаў будзе заключаць з іх пераможцамі дагаворы арэнды на пяць гадоў.

Бакам дагавора рэкамендавана ўстанавіць арэндную плату ў памеры дзевяці базавых велічынь у месяц (на сёння гэта 315 тыс. рублёў).

Нагадаем, сёлета ў Мінску таксама ўпершыню адбыліся аўкцыёны на права арэнды пляцовак для сезоннага дробнарознічнага гандлю плодаагародніннай прадукцыяй.


БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мінску 31 мая ўпершыню адбудзецца аўкцыён на права арэнды пляцовак для летняга гандлю квасам. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела арганізацыі і правядзення...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика