ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ. 21.by

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

22.05.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Германія зноў ратуе еўра

Нямецкі бундэстаг у пятніцу, 21 мая, ухваліў шматмільярдныя асігнаванні ў агульны еўрапейскі антыкрызісны стабілізацыйны фонд, заснаваны для ўмацавання еўра і падтрымкі тых дзяржаў ЕС, якія ў адзіночку не могуць справіцца з ростам дзяржаўнай запазычанасці, паведамляе Sріеgеl.

Унёсак нямецкага боку ў антыкрызісны фонд, аб'ём якога ацэньваецца ў 750 мільярдаў еўра, павінен скласці 148 мільярдаў. Адзначаецца, што законапраект атрымалася прыняць з перавагай усяго ў сем галасоў: пры неабходнай абсалютнай (канцлерскай) большасці ў 312 галасоў за асігнаванні прагаласавалі 319 дэпутатаў.

Расія прапанавала Польшчы разам будаваць АЭС

Расія прапанавала Польшчы разам будаваць Балтыйскую атамную электрастанцыю ў Калінінградскай вобласці. Пра гэта заявіў міністр інфраструктуры Польшчы Цезары Грабарчык пасля пасяджэння расійска-польскай міжурадавай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве.

Паводле слоў Грабарчыка, Расія плануе экспартаваць электраэнергію з АЭС у Еўропу, у чым ёй можа дапамагчы Польшча. Пры закладцы першага каменя Балтыйскай АЭС кіраўнік "Расатама" Сяргей Кірыенка ўжо заяўляў, што Расія гатовая прыцягнуць да будаўніцтва замежных фундатараў, але адзначаў, што абавязковай задачы прадаць долю у АЭС у "Расатама" няма. У перспектыве Расія можа аддаць інвестарам да 49 працэнтаў электрастанцыі.

Чакаецца, што першы энергаблок Балтыйскай АЭС будзе пабудаваны ў 2016 годзе, а другі — у 2018-м. Разам яны дадуць 2,3 тысячы мегаватаў магутнасці.

Вісла пагражае затапіць Варшаву

Вада ў Вісле ў Варшаве перавышае максімальна дапушчальны ўзровень на адзін метр, паведамілі інфармагенцтвам у антыкрызісным штабе Мазавецкага ваяводства.

Узровень вады ў Вісле ўчора складаў 753 сантыметры. Паводле падлікаў адмыслоўцаў, да 19.00 па сярэднееўрапейскім часе ўзровень вады ў рацэ мог дасягнуць адзнакі 800 сантыметраў. Пры такім узроўні з'яўляецца рэальная пагроза прарыву вялікай вадой ахоўных валаў уздоўж ракі. Калі вада прарве зямельныя ўмацаванні, пад пагрозай апынуцца да 100 тыс. жыхароў Варшавы і яе прадмесцяў.

Мэр польскай сталіцы ўчора звярнулася да варшавян з заклікам не паддавацца паніцы і захоўваць спакой. Паводле яе слоў, сітуацыя сур'ёзная, але пакуль рана казаць пра пагрозу. Для ўмацавання берагоў Віслы і ахоўных валоў вылучана 1,5 тыс. тон пяску і 90 тыс. мяшкоў. Акрамя пажарных, паліцыі і гарадской варты ва ўмацаванні берагоў найбуйнейшай польскай ракі дапамагаюць скаўты, салдаты і жыхары сталіцы. Гарадское кіраванне адкрыла адмысловую тэлефонную лінію для добраахвотнікаў, якія жадаюць дапамагчы ва ўзвядзенні ахоўных бар'ераў ад вады.

Сітуацыя ў паўднёвай Польшчы, якая найбольш пацярпела ад паводкі, паступова стабілізуецца, узровень вады ў рэках не павялічваецца. Колькасць смерцяў у краіне ў выніку паводкі павялічылася да 9 чалавек, трое лічацца зніклымі без вестак.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Германія зноў ратуе еўра Нямецкі бундэстаг у пятніцу, 21 мая, ухваліў шматмільярдныя асігнаванні ў агульны еўрапейскі антыкрызісны стабілізацыйны фонд, заснаваны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика