Парадак выдачы швейцарскіх візаў для беларусаў змяняецца з 24 мая. 21.by

Парадак выдачы швейцарскіх візаў для беларусаў змяняецца з 24 мая

22.05.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паводле інфармацыі швейцарскага боку, атрыманай па дыпламатычных каналах, з 24 мая змяняецца парадак атрымання візаў для ўезду ў Швейцарскую Канфедэрацыю. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага МЗС.

Шэнгенскія візы тыпу А і С (без права работы па найму) для наведвання Швейцарыі беларускім грамадзянам будуць выдавацца Пасольствам Венгрыі ў Беларусі. Кошт шэнгенскай візы — 60 еўра. Аплата консульскага збору будзе ажыццяўляцца ў Пріорбанку (р/р 3024011098619, код 749; атрымальнік плацяжу — Пасольства Венгерскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь; прызначэнне плацяжу — консульскі збор). Афармленне візы будзе весціся на працягу 15 каляндарных дзён.

Консульскі аддзел Пасольства Венгерскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь знаходзіцца па адрасе: 220034, г. Мінск, вул. Платонава, 1/б, тэл. 233 94 16, факс 233 94 17.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле інфармацыі швейцарскага боку, атрыманай па дыпламатычных каналах, з 24 мая змяняецца парадак атрымання візаў для ўезду ў Швейцарскую Канфедэрацыю. Аб гэтым...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика