Ходзяць чуткі, што... Еўра ўпадзе ніжэй за долар?. 21.by

Ходзяць чуткі, што... Еўра ўпадзе ніжэй за долар?

22.05.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З сярэдзіны гэтага тыдня назіраецца ўзнаўленне курса еўра, учора еўра на сусветных пляцоўках падаражэў да 1,26 долара з папярэдніх 1,24 долара. Тым не менш выказваюцца меркаванні, што падзенне еўрапейскай валюты ў далейшым немінучае.

Што ж датычыцца апошніх падзей, то, паводле ацэнак экспертаў, удзельнікі рынку разлічваюць на тое, што будуць выпрацаваныя захады па стрымліванні даўгавога крызісу ў еўразоне на пасяджэнні міністраў ЕС. Між тым розныя спецыялісты прадказваюць розныя сцэнары далейшага развіцця падзей: ад парытэту долара да еўра да падзення апошняга ніжэй парытэту з доларам. Прынамсі, многія з іх схіляюцца да думкі, што дно еўра пакуль не дасягнутае. Разам з тым, гэтыя ж эксперты кажуць пра тое, што гэтае дно дзесьці побач. Таму доўгатэрміновы прагноз па еўра згаданых спецыялістаў вагаецца ў межах ад 1,1 да 1,2 долара за еўра. Праўда, ёсць і іншыя меркаванні, больш аптымістычныя, паводле якіх еўра ўдасца "дакараскацца" ўжо сёлета да ўзроўню ў 1,3 долара і нават вышэй. Аднак ёсць і такія, што, як было адзначана вышэй, кажуць — еўра будзе каштаваць менш за долар.

Як бачна, прагнозы ў аналітыкаў розныя, але не трэба забываць, што яны не абавязковыя "да выканання", гэта значыць, не заўсёды спраўджваюцца. Згадаем толькі, чаго былі вартыя заявы, падавалася б, некаторых сур'ёзных эканамістаў наконт краху долара, якога так і не адбылося. Таму, раяць эксперты нашай газеты, не трэба нервова рэагаваць на цяперашнія валютныя ваганні, таму што перавод еўра ў тыя ж долары прынясе толькі страты. Дарэчы, учора на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы курс еўра таксама вырас — крыху больш як на 30 беларускіх рублёў, і яго афіцыйны курс на сёння вызначаны на ўзроўні 3 747. 94.

Ігар ШЧУЧЭНКА.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З сярэдзіны гэтага тыдня назіраецца ўзнаўленне курса еўра, учора еўра на сусветных пляцоўках падаражэў да 1,26 долара з папярэдніх 1,24 долара. Тым не менш выказваюцца...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика