28 мая на Маскоўскіх могілках Мінска будзе адкрыты помнік Аляксандру Патупе
23.05.2010 22:30
—
Новости Общества
|
28 мая ў 16.00 на Усходніх (Маскоўскіх) могілках Мінска адбудзецца цырымонія адкрыцця помніка вядомаму пісьменніку і грамадскаму дзеячу Аляксандру Патупе.
25 мая ў 15.00 па канале «Культура» Беларускага радыё будзе транслявацца перадача, прысвечаная творчасці Аляксандра Патупы. Яго вершы прагучаць у выкананні вядомага дыктара і акцёра Алега Вінярскага. Аляксандр Патупа раптоўна памёр ва ўзросце 64 гадоў 1 чэрвеня 2009 года, у Міжнародны дзень абароны дзяцей.Да гэтай даты мінскае выдавецтва «Кніжны Дом» плануе выпусціць кнігу «Растеряшки» з вершамі для дзяцей, напісанымі Аляксандрам Сяргеевічам. А ў сакавіку накладам 1.030 асобнікаў у Мінску быў выдадзены зборнік паэзіі, прозы і публіцыстыкі Аляксандра Патупы «Рыпучае кола фартуны». Многія ўключаныя ў яго творы апублікаваны ўпершыню. Напрыклад — пранізлівая лірыка, якая стала адкрыццём нават для тых, хто ведаў Аляксандра Патупу як бліскучага публіцыста і пісьменніка-фантаста. *** Аляксандр Патупа нарадзіўся 21 сакавіка 1945 года ў Севастопалі. У Беларусі жыў з 1961 года. У 1967 годзе скончыў фізічны факультэт МДУ імя Ламаносава (кафедра квантавай тэорыі). Кандыдат фізіка-матэматычных навук, аўтар каля 50 навуковых публікацый. Займаўся даследчай працай у Інстытуце фізікі Акадэміі навук БССР, Белдзяржуніверсітэце. У 1979 годзе па непраўдзівым даносе паўгода правёў у сумна вядомай «Валадарцы». Дзякуючы намаганням родных і сяброў быў вызвалены рашэннем Вярхоўнага суда БССР. Наступныя дзевяць гадоў таленавіты вучоны, які стаў у 25 гадоў кандыдатам фізіка-матэматычных навук у галіне тэарэтычнай фізікі, не мог уладкавацца на працу, перабіваючыся выпадковымі заробкамі. З прыходам перабудовы Аляксандр Патупа актыўна заняўся выдавецкім бізнесам. Ён арганізаваў і ўзначаліў выдавецка-паліграфічную кампанію «Эрыдан» — найстарэйшае прыватнае выдавецтва Беларусі. У 2001—2007 гадах узначальваў ГА «Беларускі саюз прадпрымальнікаў», з 2008 года быў ганаровым старшынёй гэтай арганізацыі. Уваходзіў у склад Грамадска-кансультатыўнага савета пры Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі, створанага ў пачатку 2009 года з мэтай абмеркавання актуальных пытанняў развіцця дзяржавы і грамадства. Аляксандр Патупа — доктар філасофіі, прафесар, правадзейны член Міжнароднай акадэміі інфармацыйных працэсаў і тэхналогій, Міжнароднай акадэміі лідэраў бізнесу і адміністрацыі, Нью-Йоркскай акадэміі навук, Міжнароднага інстытута сацыялогіі, Амерыканскай асацыяцыі садзеяння развіццю навукі, Нацыянальнага геаграфічнага таварыства ЗША. Аўтар навуковых, навукова-папулярных і навукова-мастацкіх твораў, мноства артыкулаў, апублікаваных у перыядычным друку, член Міжнароднага ПЭН-клуба і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
28 мая ў 16.00 на Усходніх (Маскоўскіх) могілках Мінска адбудзецца цырымонія адкрыцця помніка вядомаму пісьменніку і грамадскаму дзеячу Аляксандру Патупе. 25 мая ў...
|
|