Мітрапаліт Філарэт гатовы пакінуць пасаду
24.05.2010 11:52
—
Новости Общества
|
Магчымасць падаўжэння служэння Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсёй Беларусі будзе разгледжана сёння на пасяджэнні Святога Сінода РПЦ у Маскве. Пра гэта паведаміў архімандрыт Аляксей (Шынкевіч).
«Паводле Статуту РПЦ любы архіерэй, які дасягнуў 75‑гадовага ўзросту, абавязаны падаць на імя Патрыярха прашэнне аб сыходзе з пасады. Патрыярх, з улікам думкі Святога Сінода, мае права гэта прашэнне прыняць альбо адхіліць. Сёння гэтае пытанне будзе вырашацца на пасяджэнні Сінода», — патлумачыў айцец Аляксей. Урачыстае пасяджэнне будзе прысвечана не толькі рабочым пытанням, але перадусім Дню тэзаімянінаў Патрыярха Кірыла, якія адзначаюцца 24 мая (Дзень святых Мяфодзія і Кірылы). Акрамя таго, сёння адзначаецца такое значнае свята праваслаўнай царквы, як Дзень Святога Духа — прастольнае свята галоўнага праваслаўнага храма Мінска (Свята‑Духава кафедральнага сабора). БЕЛТА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Магчымасць падаўжэння служэння Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта будзе разгледжана сёння на пасяджэнні Святога Сінода РПЦ у Маскве. |
|