Кардыналу Свёнтку палепшала
24.05.2010 22:31
—
Новости Общества
|
Паляпшаецца самаадчуванне 95-гадовага кардынала Казіміра Свёнтэка, які перанёс аперацыю ў сувязі з пераломам шыйкі сцягна, паведаміў ксёндз-натарыус Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі Юрый Санько.
Паводле яго слоў, стан кардынала «стабільна добры», і ёсць надзея, што найбліжэйшымі днямі ён будзе пераведзены з рэанімацыі ў хірургічнае аддзяленне. 19 мая Свёнтэк, знаходзячыся дома ў Пінску (Брэсцкая вобласць), зламаў шыйку бядра левай нагі. 20 мая яго даставілі ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр траўматалогіі і артапедыі ў Мінску, а раніцай 21 мая прааперавалі. Улічваючы тып пералому і ўзрост пацыента, урачы вырашылі ўстанавіць Свёнтэку не пратэз, а металаканструкцыю. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паляпшаецца самаадчуванне 95-гадовага кардынала Казіміра Свёнтэка, які перанёс аперацыю ў сувязі з пераломам шыйкі сцягна. |
|