Гістарычны цэнтр у Мінску будзе зачынены, а за парадкам будуць сачыць гарадавыя
26.05.2010 17:43
—
Новости Общества
|
У Мінску ў гістарычным цэнтры могуць з’явіцца гарадавыя.
Пра гэта паведаміў старшыня камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама, галоўны архітэктар сталіцы Віктар Нікіцін у сераду на прэс‑канферэнцыі. Тэма стварэння пешаходнай зоны ў гістарычным цэнтры горада не знятая з парадку дня. «Гістарычны цэнтр зачынім адназначна. Магчыма, да свята горада. Ёсць прапанова паставіць там гарадавых. Прычым гэта будуць не скульптуры, а жывыя людзі», — распавёў Нікіцін.У цэлым жа, кранаючы перспектывы стварэння ў Мінску пешаходных зон, галоўны архітэктар сталіцы канстатаваў, што першапачаткова гэтай тэме задалі няправільны пасыл. Зачыніць для руху транспарту прапаноўвалася вуліцы Камсамольскую, Маркса. «Пешаходную вуліцу механічна нельга стварыць. А можна тады, калі па ёй не можа праехаць транспарт. Як, напрыклад, на Арбаце ў Маскве», — растлумачыў кіраўнік профільнага камітэта гарвыканкама. На яго думку, адназначна можна смела зачыняць для руху аўтамабіляў Верхні горад і ставіць насупраць кансерваторыі дэкаратыўныя перашкоды для транспарту. Такая тэндэнцыя больш правільная.БЕЛТА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мінску ў гістарычным цэнтры могуць з’явіцца гарадавыя. Пра гэта паведаміў старшыня камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама, галоўны...
|
|