Дубскі: “Адміністрацыя калёніі адкрыта вымагае грошы зь вязьняў”. 21.by

Дубскі: “Адміністрацыя калёніі адкрыта вымагае грошы зь вязьняў”

26.05.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Актывіст «Маладога фронту» Арцём Дубскі, які 25 траўня выйшаў на волю, распавёў на прэсавай канфэрэнцыі пра парадкі ў магілёўскай калёніі № 19, дзе адбыў амаль год.

Па выхадзе на волю Арцём Дубскі параўнаў жыцьцё ў калёніі з гета, бо яно там адрозьніваецца ва ўсім, у тым ліку ў бытавых рэчах. Сёньня былы вязень падрабязна патлумачыў, што меў на ўвазе. Ён распавёў пра выпадак, як вязьні змагаліся за вырашэньне звычайных бытавых праблемаў і чаго ў выніку дамагліся:

«У краме скончыліся тэлефонныя карткі, скончылася туалетная папера, няма чым галіцца, хаця адміністрацыя патрабуе, каб усе былі паголеныя. Скончыліся капэрты. Тады я ўзяў аркуш і напісаў просьбу, каб гэта ўсё зьявілася. Падпісалі 28 чалавек. Усяго было 150 у атрадзе. У выніку нам далі адказ на гэтую пэтыцыю і на 30 чалавек тэлефонных картак завезьлі. Тыя, каму не дасталося, абурыліся, і адміністрацыя была вымушаная яшчэ дадаць картак».

За сваю актыўнасьць Арцём Дубскі пацярпеў: на яго пачалі складаць рапарты аб фармальных парушэньнях парадку і ў выніку пасадзілі ў карцэр, але былы вязень не шкадуе, што першым паставіў свой подпіс пад пэтыцыяй да начальства.

Паводле Арцёма Дубскага, адміністрацыя калёніі перакладае асноўны цяжар вырашэньня бытавых праблемаў калёніі на саміх зьняволеных. «Мне адкрытым тэкстам казалі, каб маці знайшла і пералічыла грошы на цэмэнт для рамонту альбо 200 тысяч рублёў на абсталяваньне, а за гэта абяцалі дадатковае спатканьне», — згадвае вязень. Паводле Арцёма Дубскага, асабліва часта прапановы, «ад якіх цяжка адмовіцца», робяць вязьням, якія на волі былі зьвязаныя зь бізнэсам:

Кажуць, у нас зона камэрцыйная, прывозіш 10 мяхоў цэмэнту і атрымліваеш спатканьне па-за законам на 3 дні.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика