ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ. 21.by

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

27.05.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вялікабрытанія раскрыла звесткі пра свой ядзерны арсенал

Урад Вялікабрытаніі раскрыў звесткі пра ядзерны арсенал краіны. Паводле заявы ўладаў, колькасць актыўных, гэта значыць тых, якія знаходзяцца на пастаянным дзяжурстве, боегаловак складае 160 адзінак. Вялікабрытанія не мае намеру нарошчваць колькасць ядзерных боегаловак звыш 225 адзінак.

Па словах міністра замежных спраў Вялікабрытаніі Уільяма Хейга, раскрыццё гэтай інфармацыі дазволіць павысіць узровень даверу паміж ядзернымі і няядзернымі краінамі.

Раней звесткі пра ядзерны арсенал апублікавала Міністэрства абароны ЗША, згодна з якімі, ЗША маюць 5113 ядзерных боезарадаў.

Польскі эксперт прызнаў віну экіпажа ў катастрофе самалёта Качыньскага

Кіраўнік дзяржаўнай камісіі Польшчы па расследаванні авіяцыйных здарэнняў Эдмунд Кліх прызнаў віну экіпажа ў катастрофе самалёта польскага прэзідэнта Леха Качыньскага. Па словах Кліха, які з'яўляецца афіцыйным прадстаўніком Польшчы ў тэхнічнай камісіі па расследаванні аварыі пад Смаленскам, пілоты праігнаравалі ўсе папярэджанні аб небяспецы і пайшлі на празмерную рызыку.

Эдмунд Кліх адзначыў, што да такой высновы ён прыйшоў, азнаёміўшыся са звесткамі "чорных скрыняў", а таксама са стэнаграмамі гутарак у кабіне. Па яго меркаванні, пілоты пайшлі на рызыку таму, што іх так вучылі. Кліх таксама адзначыў, што сам рызыкуе, ускладаючы ўсю адказнасць на пілотаў. У той жа час ён падкрэсліў, што грамадскасць павінна ведаць пра гэта.

Польскія палітыкі, у сваю чаргу, не пагадзіліся з заявамі Кліха. Міністр унутраных спраў Польшчы Ежы Мілер адзначыў, што эксперт усяго толькі спрабуе прыцягнуць да сябе ўвагу сродкаў масавай інфармацыі. Прадстаўнікі партыі "Права і справядлівасць" дадалі, што расследаванне прычын катастрофы працягваецца і афіцыйныя вынікі яшчэ не апублікаваныя.

Дзеянні баброў сталі адной з прычын паводкі ў Польшчы

Бабры наскрозь пракапалі жыццёва важныя дамбы, што баранілі гарады Польшчы ад разліваў Віслы і сталі міжвольнымі вінаватымі разбуральных паводак у краіне, якія панеслі жыцці ўжо 15 чалавек.

"Лютым ворагам збудаванняў, якія абараняюць нас ад паводак, стала жывёла, названая бабром. Яны жывуць паўсюль уздоўж дамбаў на Вісле і з'яўляюцца прычынай вялікіх разбурэнняў на іх", — заявіў міністр унутраных спраў Польшчы Ежы Мілер. Па звестках эколагаў, Польшчу засяляюць каля 50 тыс. гэтых грызуноў. Бабры знаходзяцца пад абаронай польскай дзяржавы, аднак мясцовыя ўлады з-за паводкі павялічылі паляўнічыя квоты на іх.

Марадона паабяцаў адзначыць перамогу на ЧМ-2010 прабежкай у голым выглядзе

Галоўны трэнер зборнай Аргенціны па футболе Дыега Марадона заявіў, што ў выпадку перамогі яго каманды на чэмпіянаце свету ён прабяжыць па галоўным пляцы Буэнас-Айрэса ў голым выглядзе. Марадона паабяцаў прабегчы вакол Абеліска Буэнас-Айрэса — галоўнага помніка сталіцы Аргенціны. Марадона зрабіў сваю заяву ў прамым эфіры аргенцінскай радыёстанцыі FM Metro.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзеянні баброў сталі адной з прычын паводкі ў Польшчы Бабры наскрозь пракапалі жыццёва важныя дамбы, што баранілі гарады Польшчы ад разліваў Віслы і сталі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика