Абвінавачаны прэзідэнтам суддзя па-ранейшаму працуе
27.05.2010 11:20
—
Новости Общества
|
Суддзя Валерый Есьман, якога А.Лукашэнка абвінаваціў у карупцыі і даручыў вызваліць з пасады, па-ранейшаму працуе ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска. Цяпер ён займаецца справай вядомага ў мінулым прадпрымальніка Васіля Стасюка, які быў на Беларусі першым уладальнікам 600-га “мерсэдэса”.
А суддзя Таццяна Паўлючук, у прафесійнасці якой таксама вельмі сумняваўся кіраўнік дзяржавы, не так даўно сышла ў сацыяльны адпачынак. На яе месца прызначаны новы суддзя — Аляксандр Хадановіч. Нагадаем, што каля двух гадоў таму кіраўнік дзяржавы публічна даручыў старшыні Вярхоўнага суда Валянціну Сукалу звольніць з пасад суддзяў Алену Ільіну, Валерыя Есьмана і Таццяну Паўлючук. Усе яны, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, аказаліся замешанымі ў карупцыйным скандале разам з пракурорам Мінскай вобласці Міхаілам Снегіром. “Якую, вы думаеце, пазіцыю занялі суддзі Ільіна, Есьман, Паўлючук? Суддзя Ільіна ўзгадняла па тэлефоне са Снегіром паслядоўнасць сваіх дзеянняў, а Есьман і Паўлючук прымалі рашэнне налажыць спагнанне на наймальніка кватэры Сідаровіча за нібы самавольную перапланіроўку кватэры”, — адзначыў тады Лукашэнка. Літаральна праз некалькі месяцаў пасля той скандальнай антыкарупцыйнай нарады з’явіўся ўказ Лукашэнкі аб вызваленні з пасады намесніка старшыні і суддзі суда Цэнтральнага раёна Мінска Алены Ільіной. Праўда, яе звальненне прайшло ціха і без скандалаў — у прэзідэнцкім указе напісана, што яна сышла па ўласным жаданні. Да крымінальнай адказнасці Алену Аляксандраўну ніхто не прыцягваў. ДАРЭЧЫ: катэдж Снегіра аддадуць мнагадзетнай сям’і? Напрыканцы 2008 года Лукашэнка запатрабаваў ад старшыні Камітэта дзяржкантролю Зянона Ломаця і генеральнага пракурора Рыгора Васілевіча “правесці праверку законнасці выдзялення” тады яшчэ пракурору Мінскай вобласці Міхаілу Снегіру “зямельнага ўчастка ў раёне Цнянскага вадасховішча і будаўніцтва там асабняка на падстаўную асобу”. “Пры адсутнасці пацвярджальных фінансавых дакументаў асабняк перадаць ва ўласнасць дзяржавы для наступнай перадачы яго шматдзетнай сям'і альбо для выкарыстання па іншым прызначэнні”, — сказаў Лукашэнка. Згодна з прысудам Вярхоўнага суда, абвешчаным Міхаілу Снегіру, катэдж на беразе Цнянскага вадасховішча ў яго канфіскавалі. Значыць, у хуткім часе туды пераселіцца шматдзетная сям’я. Праўда, сын Міхаіла Снегіра Вадзім гаворыць, што дом непрыдатны для сталага пражывання. “Там яшчэ шмат чаго трэба дарабіць і нават дабудаваць”, — гаворыць Вадзім Снягір. Ён таксама кажа, што не ведае, хто зараз займаецца катэджам, да будаўніцва якога меў дачыненне ягоны бацька. “Мяне туды не цягне”, — гаворыць Вадзім Снягір. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Суддзя Валерый Есьман, якога А.Лукашэнка абвінаваціў у карупцыі і даручыў вызваліць з пасады, па-ранейшаму працуе ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска |
|