Кардынал Казімір Свёнтэк пераведзены з рэанімацыі ў хірургічнае аддзяленне. 21.by

Кардынал Казімір Свёнтэк пераведзены з рэанімацыі ў хірургічнае аддзяленне

27.05.2010 17:34 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

95‑гадовы кардынал Казімір Свёнтэк, які перанёс аперацыю ў сувязі з пераломам шыйкі сцягняка, пераведзены з рэанімацыі ў хірургічнае аддзяленне,

паведаміў ксёндз‑натарыус Мінска‑Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска‑каталіцкай царквы ў Беларусі Юрый Санько.

Паводле яго слоў, стан здароўя кардынала нармальны і цяпер ён праходзіць працэс пасляаперацыйнай рэабілітацыі.

19 мая Свёнтэк, знаходзячыся дома ў Пінску (Брэсцкая вобласць), зламаў шыйку сцягняка левай нагі. 20 мая яго даставілі ў Рэспубліканскі навукова‑практычны цэнтр траўматалогіі і артапедыі ў Мінску, а раніцай 21 мая зрабілі аперацыю. Улічваючы тып пералому і ўзрост пацыента, дактары вырашылі ўстанавіць Свёнтэку не пратэз, а металаканструкцыю.


Марат Гаравы, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
95‑гадовы кардынал Казімір Свёнтэк, які перанёс аперацыю ў сувязі з пераломам шыйкі сцягняка, пераведзены з рэанімацыі ў хірургічнае аддзяленне, паведаміў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика