Лукашэнку не задавальняе, што беларускі інтэрнэт ідзе праз Маскву
28.05.2010
—
Новости Общества
|
Аляксандар Лукашэнка мяркуе, што Беларусь можа праз інтэрнэт зарабляць «сотні мільёнаў даляраў». Калі гэта адбудзецца, паводле кіраўніка Беларусі, «выцьцё падымецца, што мы ў кагосьці кавалак забіраем».Выступаючы 27 траўня ў Магілёве перад студэнтамі і выкладчыкамі ВНУ вобласьці, Аляксандар Лукашэнка таксама заявіў: «Сёньня інтэрнэт ідзе праз Маскву, іншыя дзяржавы. Асноўны „мозг“ інтэрнэту павінен быць тут, у Беларусі. Чаму мы мусім аддаваць свае грошы?»
Паводле ўказу Лукашэнкі № 60, да 1 ліпеня 2010 году ўсе беларускія пастаўшчыкі паслуг электроннай пошты мусяць адпаведна з новаўведзеным парадкам зарэгістраваць паштовыя скрыні. Суб’екты гаспадараньня, якія аказваюць інтэрнэт-паслугі ў Беларусі альбо выкарыстоўваюць рэсурсы ў байнэце, мусяць зарэгістраваць інфармацыйныя сыстэмы і рэсурсы, а іх тэхнічныя сродкі павінны знаходзіцца ў Беларусі. Сытуацыя выклікала занепакоенасьць у інтэрнэт-прасторы. Адны кажуць пра непрыхаваны наступ чыноўнікаў на свабоду слова ў сеціве, другія — пра тое, што неўпарадкаваныя новаўвядзеньні прывядуць да эканамічных стратаў у інтэрнэт-бізнэсе. Вось меркаваньне Антона Кулакова, кіраўніка аддзелу продажаў ААТ «Актыўныя тэхналёгіі»: «Зразумела, што ўсе ня сыдуць з байнэту, бо юрыдычныя арганізацыі абавязаны разьмяшчацца на тэрыторыі Беларусі. У цяперашняй сытуацыі тры выйсьці: альбо сайты будуць зачыняцца, альбо людзі будуць пераафармляць іх на фізычных асобаў і разьмяшчаць у нерэзыдэнтаў Беларусі, альбо разьмяшчаць у Беларусі і пераплочваць за рэгістрацыю і ўсё астатняе. Але ўва ўсіх гэтых сытуацыях хостынг-правайдэрам лягчэй ня стане». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандар Лукашэнка мяркуе, што Беларусь можа праз інтэрнэт зарабляць |
|