На паўночным напрамку. 21.by

На паўночным напрамку

26.06.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У новым жылым раёне Мінска будзе ўзведзена самая вялікая ў краіне бальніца
Спачатку будаўнікі створаць на паўночнай ускраіне сталіцы неабходную інфраструктуру: пабудуюць пяць вуліц, магістральныя інжынерныя сеткі — на гэта з гарадскога бюджэту пойдзе каля 160 мільярдаў рублёў. Тэрыторыя будзе асвойвацца паступова, у мікрараёнах Паўночны-1 і Паўночны-2 узвядуць па 150-200 тысяч квадратных метраў жылля: архітэктары спраектавалі ў асноўным буйнапанэльныя і аб’ёмна-блокавыя дамы. Прадугледжана будаўніцтва школ, дзіцячых садоў, магазінаў, аб’ектаў бытавога абслугоўвання, падземных і шматузроўневых аўтастаянак. Першы дом у Паўночным вырасце сёлета, масавае будаўніцтва жылля пачнецца ў наступным годзе.
Адметнасцю раёна стане самая вялікая ў Мінску, на 1200 койка-месцаў гарадская клінічная бальніца з радзільным домам. Яе генеральным праекціроўшчыкам і генпадрадчыкам выступіць буйнейшая ў свеце будаўніча-інвестыцыйная кампанія Bouygues Batiment International (BBI, Францыя). Аб’ект пабудуюць за два з паловай гады з прыцягненнем французскага крэдыту ў 300 мільёнаў еўра.

Вольга Бяляўская

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У новым жылым раёне Мінска будзе ўзведзена самая вялікая ў краіне бальніца
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика