За нараджэнне і выхаванне пяці дзяцей маці была ўзнагароджаная медалём яшчэ ў савецкія часы. 21.by

За нараджэнне і выхаванне пяці дзяцей маці была ўзнагароджаная медалём яшчэ ў савецкія часы

28.05.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Са Стаўбцоўскага раёна з пытаннем патэлефанаваў малады чалавек: чаму яго маці, якая нарадзіла і выхавала пяць дзяцей, не ўручылі ордэн Маці? Агучанае крыху здзівіла, паколькі, згодна з Законам Рэспублікі Беларусь "Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь", ордэнам Маці сапраўды ўзнагароджваюцца жанчыны, якія нарадзілі і выхавалі пяць і больш дзяцей. Пры гэтым узнагароджанне адбываецца пры дасягненні апошнім дзіцем узросту аднаго года і пры наяўнасці ў жывых астатніх дзяцей гэтай маці. Аднак высветлілася, што ў сям'і ўсе жывыя і здаровыя, а з пытаннем звяртаўся малодшы сын маці-гераіні, якому ўжо споўнілася... 26 гадоў. Мяркуючы па ўзросце маладога чалавека, мы адразу выказалі меркаванне, што сітуацыя, напэўна, нейкім чынам будзе звязаная яшчэ з савецкімі часамі. Забягаючы наперад, заўважым, што ў выніку так і атрымалася.

Аднак напачатку мы мусілі звярнуцца за каментарамі па пастаўленым пытанні ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Стаўбцоўскага райвыканкама. У сваю чаргу яго спецыялістам давялося рабіць афіцыйны запыт у галоўнае ўпраўленне кадравай палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Днямі адтуль даслалі адказ наступнага зместу.

"Паведамляем, што па ўліковых даных картатэкі аддзела дзяржаўных узнагарод галоўнага ўпраўлення кадравай палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (указана прозвішча, імя і імя па бацьку і год нараджэння маці — С.Р.) пазначаная як узнагароджаная медалём "Медаль мацярынства" ІІ ступені (Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 18 кастрычніка 1984 г.). Медаль і пасведчанне №... уручаныя ... 11 лістапада 1984 г.".

Такім чынам, у якасці своеасаблівага каментара можна сказаць наступнае. Ордэн Маці — адзіная беларуская ўзнагарода, прызначаная для ўзнагароджвання жанчын за заслугі ў нараджэнні і выхаванні дзяцей. Аднак трэба заўважыць, што беларуская ўзнагародная сістэма ўзнікла ў 1995 годзе (а першы Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб узнагароджанні шматдзетных маці ордэнам Маці выйшаў 14 кастрычніка 1996 года, на сёння гэтая ўзнагарода ўручана больш чым 7 тысячам жанчын). У савецкай жа ўзнагароднай сістэме (а гаворка ў нашым кантэксце ідзе найперш пра яе — С.Р.) існавала шэсць падобных узнагарод (медаль мацярынства двух ступеняў, ордэн "Мацярынская Слава" трох ступеняў і вышэйшы знак — ордэн "Маці-Гераіня". Напрыклад, савецкім ордэнам "Мацярынская Слава" ІІІ ступені ўзнагароджваліся маці 7 дзяцей. Таму беларускі ордэн Маці, прызначаны для ўзнагароджвання жанчын, якія нарадзілі і выхавалі пяць і больш дзяцей, адпавядае савецкаму "Медалю мацярынства" ІІ ступені.

Як бачна, заслугі маці па нараджэнні і выхаванні пяці дзяцей былі адзначаныя дзяржавай яшчэ ў савецкія часы. З іншага боку, трэба сказаць і пра тое, што ў беларускай узнагароднай сістэме (як, дарэчы, і ў шэрагу іншых узнагародных сістэм — гэта агульная практыка) адсутнічае традыцыя ўзнагароджваць двойчы за адны і тыя ж дасягнутыя поспехі ў працы, подзвіг.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Са Стаўбцоўскага раёна з пытаннем патэлефанаваў малады чалавек: чаму яго маці, якая нарадзіла і выхавала пяць дзяцей, не ўручылі ордэн Маці? Агучанае крыху...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика