Спецслужбы не дазволілі актывістам . 21.by

Спецслужбы не дазволілі актывістам

28.05.2010 11:11 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Супрацоўнікі спецслужбаў не дазволілі актывістам «Моладзі БНФ» правесці 27 мая ў Мінску велапрабег памяці беларускага паэта Максіма Багдановіча.

Як паведаміў актывіст маладзёжнай арганізацыі Партыі БНФ Франак Вячорка, акцыя павінна была стартаваць каля стэлы на скрыжаванні праспектаў Машэрава і Пераможцаў. «Мы збіраліся праехаць па веладарожцы цераз горад, наведаць помнік і музей Багдановіча, аднак на пад’ездзе да стэлы нас пачалі затрымліваць супрацоўнікі спецслужбаў у цывільным, якіх было чалавек дзесяць», — сказаў Вячорка. Паводле яго слоў, былі канфіскаваны бел‑чырвона‑белы сцяг, майкі, налепкі з выявай Багдановіча, сімволіка «Моладзі БНФ».

Былі затрыманы Вячорка, Дзмітрый Пармон, Андрэй Крэчка, Антон Койпіш. Першыя два былі збіты, пры гэтым Пармону зламалі ключыцу, і ён быў дастаўлены ў 6‑ю клінічную бальніцу.

Вячорка заявіў пра намер зняць пабоі і звярнуцца са скаргай на дзеянні супрацоўнікаў спецслужбаў.


БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнікі спецслужбаў не дазволілі актывістам «Моладзі БНФ» правесці 27 мая ў Мінску велапрабег памяці беларускага паэта Максіма Багдановіча. Як...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика