ЗВЯЗДА — газета-спартсменка!
01.06.2010
—
Новости Общества
|
Традыцыйная спартландыя пад патранажам Міністэрства інфармацыі прайшла днямі на базе Акадэміі фізкультуры. У спаборніцтвах акрамя абласных аддзяленняў аблсаюздруку ўзялі ўдзел і цэнтральныя СМІ. Звяздоўцы Уладзімір Здановіч, Павел Бераснеў, Надзея Дрыла, Настасся Занько і Ілья Лапато змагаліся з прадстаўнікамі іншых камандаў у бегу на 60 м, 100 м, падцягванні на перакладзіне і скачках у даўжыню. Завяршыліся спаборніцтвы эстафетай на 400 м. Вікторыю ў выніку святкавала каманда "АНТ", другое месца — у газеты "Беларуская ніва", замкнула тройку лідараў — каманда Брэсцкага аблсаюздруку. Газета "Звязда" сярод 21 каманды заняла шостае месца. Іван Тонеў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Традыцыйная спартландыя пад патранажам Міністэрства інфармацыі прайшла днямі на базе Акадэміі фізкультуры. У спаборніцтвах акрамя абласных аддзяленняў... |
|