У Бабруйску створаць адзiн з буйнейшых духоўна-асветнiцкiх цэнтраў
01.06.2010 11:42
—
Новости Общества
|
I ў гэтым сэнсе Бабруйску пашанцавала. Два гады таму тут адкрылi манастыр Святых жон-мiраносiц. Такое рашэнне прыняў сiнод Беларускай праваслаўнай царквы. Яго падтрымалi мясцовыя ўлады: манастыру быў выдзелены цэлы комплекс з амаль дзесятка збудаванняў у крэпасцi ХIХ стагоддзя. Праўда, спатрэбiлася значна пама-ладзiць старыя муры. I тым не менш першы крок зроблены. Заставалася аднавiць i памяшканнi, i манастырскае жыццё. За гэтую добрую справу i ўзялiся настаяцельнiца мацi Раiса, яе памочнiкi, усе, хто неабыякава ставiўся да святога месца. Не проста было. I усё ж, як кажуць, з божай дапамогай удалося шмат чаго зрабiць. Аўтар гэтых радкоў нядаўна пабываў у манастыры i змог сваiмi вачыма ўсё ўбачыць. Так, поўнасцю адбудаваны i прыняў належны выгляд манаскi корпус. Ён цяпер можа прыняць да дзесяцi чалавек. Апроч таго, поруч знаходзiцца дамавы храм, у якiм iдуць набажэнствы. Тут — рабочы пакой i адпачывальня настаяцельнiцы. Цяпер майстры поўным ходам працуюць у суседнiм будынку, дзе размесцiцца Бабруйская епархiя: зроблены новы дах, кладзецца тынкоўка, падведзены неабходныя камунiкацыi. Плануецца, што да восенi ён будзе поўнасцю здадзены ў эксплуатацыю. А на чарзе – рэканструкцыя наступнага памяшкання. Тут плануецца размясцiць хлебапякарню, швейную майстэрню, iншыя бытавыя пакоi. Другi паверх будзе аддадзены для пражывання манахам, колькасць якiх разлiчваюць павялiчыць да ста чалавек. Абсталююць i гасцiнiцу для паломнiкаў. У цэнтры манастыра ўстаноўлены паклонны крыж, а недалёка ад яго хуткiм часам вырасце невялiкая царква ды iншыя рэлiгiйныя збудаваннi. Час не чакае, бо сюды з блiжэйшых i больш аддаленых мясцiн з просьбай прыехаць звяртаюцца людзi. Манастыр акаймаваны вялiкiм мурам: з яго тэрыторыi прыбралi старыя дрэвы, смецце, завезлi сотнi кубаметраў зямлi. Я бачыў прыгожа высаджаныя кветкi, распрацаваныя грады, з якiх здымалi першы ўраджай. Жыццё манастыра пакрысе ажывае, хаця, як заўважыла мацi Раiса, каб усё было, шмат намаганняў трэба прыкласцi. Аднак не расказаў я вось яшчэ пра што — манастыр актыўна займаецца ўзвядзеннем былога сабора святога Аляксандра Неўскага, якi iснаваў на працягу стагоддзя. Новы храм пакрысе ўздымецца на старым падмурку. Мне давялося бачыць ягоныя чарцяжы: уражвае i памерамi, i знешнiм выглядам. Дык вось, калi, нарэшце, будзе пабудаваны сабор, ён разам з манастыром складзе агульны духоўна-асветнiцкi цэнтр – найбуйнейшы ў Магiлёўскай вобласцi i нашай краiне. Вядома, хацелася б сёння самыя добрыя словы падзякi выказаць настаяцельнiцы комплексу, хаця сама яна гэта не вiтае. Святарка ўсю сябе аддае справе духоўнасцi, знаходзiць кантакт i паразуменне з рознымi людзьмi. — Мацi Раiса, якi для вас сёння галоўны клопат, апроч будаўнiцтва? – спытаўся я. — Вельмi хочацца, каб найхутчэй завiравала манастырскае жыццё, бо наш манастыр не намолены, амаль усё трэба пачынаць спачатку, — з надзеяй сказала настаяцельнiца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цяпер майстры поўным ходам працуюць у суседнiм будынку, дзе размесцiцца Бабруйская епархiя. |
|