Беларусь нарошчвае гандаль таварамі. 21.by

Беларусь нарошчвае гандаль таварамі

02.06.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паводле апошніх звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі, знешні гандаль таварамі краіны за сёлетнія студзень—красавік у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года ўзрос на 19,8 працэнта і склаў 16,54 мільярда долараў ЗША. Гэта на 2,73 мільярда долараў больш, чым за адпаведныя леташнія студзень—красавік.

Экспарт знешняга гандлю таварамі ў згаданы перыяд у параўнанні з аналагічным мінулагоднім краіна павялічыла на 29,5 працэнта да 7,24 мільярда долараў, а імпарт узрос на 13,2 працэнта да 9,3 мільярда долараў (у студзені—красавіку 2009 года адпаведна 5,59 мільярда і 8,2 мільярда долараў). Сальда знешняга гандлю таварамі склалася адмоўным — 2,06 мільярда долараў, а гэта, калі параўноўваць з леташнімі студзенем—красавіком, менш на 566,4 мільёна долараў (тады адмоўнае сальда складала амаль 2,63 мільярда долараў).

З краінамі па-за СНД гандаль таварамі Беларусі павялічыўся на 14,3 працэнта і склаў больш за 7 мільярдаў долараў. Пры тым экспарт узрос за чатыры месяцы ў параўнанні з адпаведным леташнім перыядам на 11,8 працэнта да 3,47 мільярда долараў, а імпарт — на 16,9 працэнта да 3,53 мільярда долараў. З краінамі Садружнасці знешні гандаль таварамі ўзрос на 24,1 працэнта да 9,54 мільярда долараў, экспарт павялічыўся на 51,6 працэнта да 3,77 мільярда долараў, а імпарт — усяго на 11 працэнтаў да 5,76 мільярда долараў.

Сальда знешняга гандлю таварамі з краінамі Мытнага саюза за чатыры месяцы склалася адмоўным у памеры 2,26 мільярда долараў, што на 570 мільёнаў долараў менш, чым за адпаведны перыяд летась. Экспарт склаў 2,96 мільярда долараў, ці 151,9 працэнта да аналагічнага леташняга перыяду, а імпарт — 5,22 мільярда, павялічыўшыся да студзеня—красавіка 2009 года на 9,3 працэнта. З Расіяй сальда знешняга гандлю таварамі склалася адмоўным у памеры 2,37 мільярда долараў, ці на 513,3 мільёна менш, чым у адпаведным леташнім перыядзе. А вось з Казахстанам наша краіна гандлявала таварамі з плюсам: сальда знешняга гандлю склалася станоўчым — 116,3 мільёна долараў ЗША.

Ігар ГРЫШЫН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле апошніх звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі, знешні гандаль таварамі краіны за сёлетнія студзень—красавік у параўнанні з аналагічным...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика