Забіты сад
02.06.2010
—
Новости Общества
|
На беразе Чарсцвяцкага возера спілавалі сад. Яблыневы сад, які пачынаў квітнець, які шмат гадоў з'яўляўся неад'емнаю часткаю прыбярэжнага ландшафту. Жыхары вёсак Слабада і Чарсцвяды, паміж якімі рос сад, так і не зразумелі сэнсу гэтай акцыі: навошта ператвараць прыгажосць і веліч прыроды ў могілкі дрэў. Але ў іх ніхто не пытаўся, на пытанні і просьбы не рэагаваў. — Гэты сад рос яшчэ з панскіх часоў, — тлумачылі мне пенсіянеры са Слабады. — Хоць ён быў апошнім часам безгаспадарчы, але пладаносіў, і нікому не было забаронена паласавацца садавіной. І тым больш нікому не замінаў. А якая была казка, калі ён квітнеў на фоне блакітнага возера, нічога ў свеце не было прыгажэйшага! Жыхарам стала вядома, што дрэвы трапілі пад пілу з-за нейкай праграмы "чыстае поле", накіраванай на добраўпарадкаванне прыдарожнай паласы аўтамагістраляў Віцебшчыны. Ніхто не супраць гэтай праграмы: ва Ушацкім раёне сапраўды шмат аўтадарог, якія абапал пазарасталі непралазным кустоўем, дарожным службам ёсць дзе прыкласці намаганні. Але прычым тут садовы куток на самым беразе возера? Сад на Чарсцвяцкім возеры рос ля самай вады. Па законе ніхто не мае права праводзіць высяканні якой бы там ні было расліннасці ў прыбярэжнай паласе. Сумняваюся, што пра гэта невядома уладам раёна. Раёна, у якім знаходзіцца больш чым дзе азёраў: калі не памыляюся, болей за 250. Упершыню давялося бачыць гэткую жахлівую карціну — спілаваны квітнеючы сад. Некалькі дзён дрэвы ляжалі на зямлі, а бела-ружовая квецень на іхніх галінках глядзела ў блакітнае неба, бы на жывых дрэвах. Гэта быў працяг жыцця, але фантомны. А са спілаваных камлёў ішоў сок. Дрэвам нават не далі нарадзіць. Як цяжарнай жанчыне ў час яе росквіту... Трэба спадзявацца, што органы аховы прыроды не пакінуць без увагі гэты відавочны факт вандалізму. Анатоль Кляшчук. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На беразе Чарсцвяцкага возера спілавалі сад. Яблыневы сад, які пачынаў квітнець, які шмат гадоў з'яўляўся неад'емнаю часткаю прыбярэжнага ландшафту. Жыхары...
|
|