Моладзь БНФ адсвяткавала 1 чэрвеня. 21.by

Моладзь БНФ адсвяткавала 1 чэрвеня

02.06.2010 11:36 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

1 чэрвеня Моладзь БНФ правяла ў сталіцы акцыю, мэтай якой было стварэнне пазітыўнага іміджу дэмакратычных моладзевых актывістаў і распаўсюд інфармацыі аб тэлеканале Белсат.

Каля 16-ай гадзіны актывісты арганізацыі пачалі раздаваць у мінскім парку Горкага рэкламную прадукцыю канала, а таксама дыскі з музыкай і мультфільмамі па-беларуску.

Як паведаміў «НН» адзін з арганізатараў акцыі, Франак Вячорка, было распаўсюджана каля 600 камплектаў падарункаў. Напрыканцы акцыі падчас размовы з журналістам Белсата быў затрыманы Павел Чадук. Яго пратрымалі ў пастарунку 2 гадзіны і адпусцілі без складання пратаколу.

Падобныя акцыі прайшлі і ў іншых гарадах — Баранавічах, Вілейцы, Барысаве. Там іх ладзілі студэнцкія актывісты. Інцыдэнт адбыўся толькі ў Барысаве. Падчас раздачы балёнікаў там двойчы быў затрыманы Андрусь Крэчка. Міліцыянты склалі пратакол затрымання і канфіскавалі рэкламныя матэрыялы каналу Белсат. Праз тры гадзіны Крэчку адпусцілі, а потым ізноў затрымалі, абшукалі аўтамабіль і канфіскавалі літаратуру, што там знаходзілася. Моладзевы актывіст ізноў правёў у пастарунку тры гадзіны.


АП

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
1 чэрвеня Моладзь БНФ правяла ў сталіцы акцыю, мэтай якой было стварэнне пазітыўнага іміджу дэмакратычных моладзевых актывістаў і распаўсюд інфармацыі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика