Рэгістрацыя на ЦТ прайшла без ажыятажу і чэргаў
02.06.2010 11:36
—
Новости Общества
|
У Беларусі 1 чэрвеня ў 20.00 завяршылася рэгістрацыя для праходжання цэнтралізаванага тэставання,
паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Міністэрства адукацыі Мікалай Фяськоў. «У гэтым годзе абітурыенты падавалі заявы на ЦТ без ажыятажу і якіх‑небудзь эксцэсаў, усё прайшло вельмі спакойна і дысцыплінавана», — падкрэсліў ён. Мікалай Фяськоў расказаў, што апошні дзень рэгістрацыі таксама прайшоў спакойна. «Я размаўляў з прадстаўнікамі пунктаў рэгістрацыі ў рэгіёнах — там, як і ў Мінску, усё прайшло нармальна», — адзначыў дырэктар РІКВ. Нагадаем, у Беларусі пры паступленні ў ВНУ (акрамя некаторых спецыяльнасцей) абітурыент здае ў форме ЦТ 3 прадметы, а пры паступленні ў ССНУ — два.Абітурыенты, якія ўдзельнічаюць ва ўступнай кампаніі, абавязаны падаць у прыёмныя камісіі ВНУ і ССНУ дакументы аб праходжанні ЦТ па выбраных прадметах. Дарэчы, абітурыенты з Расіі, Казахстана, Кыргызстана і Таджыкістана, якія маюць права паступаць у беларускія ВНУ і ССНУ на бюджэтную форму атрымання адукацыі, таксама абавязаны прайсці ЦТ. Першы іспыт ЦТ — гэта беларуская мова, пройдзе 14 чэрвеня.На наступны дзень, 15 чэрвеня, абітурыенты здадуць рускую мову, 17 чэрвеня — гісторыю Беларусі, 18 чэрвеня — геаграфію, 20 чэрвеня — матэматыку, 22 чэрвеня — грамадазнаўства, 24 чэрвеня — Сусветную гісторыю навейшага часу, 25 чэрвеня — фізіку, 27 чэрвеня — біялогію, 29 чэрвеня — замежныя мовы, 30 чэрвеня — хімію. Усе іспыты традыцыйна будуць пачынацца ў 11.00.Сертыфікаты, як і ў мінулым годзе, будуць выдадзены ўсім, хто атрымае ад 1 бала і вышэй. Выдача сертыфікатаў усім абітурыентам павялічвае іх шанцы на паступленне ў ВНУ і ССНУ як бюджэтнай, так і прыватнай формы ўласнасці. Юлія Ваніна, БЕЛТА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першы іспыт ЦТ — гэта беларуская мова, пройдзе 14 чэрвеня. |
|