Немцам прыйдзецца няпроста
03.06.2010 11:35
—
Новости Общества
|
З 4 па 6 чэрвеня з Гродне пройдзе фестываль нацыянальных культур. Сёлета прысвечаны 65‑годдзю перамогі.
Сёлета ім прыйдзецца асабліва пастарацца, «баронячы касцюмы». Фестываль упершыню стане тэматычным і будзе прысвечаны 65‑годдзю перамогі ў вайне. Кожная нацыянальнасць мае якімсьці чынам ушанаваць перамогу. Складаную задачку задалі арганізатары афганцам, палесцінцам і немцам. Кульмінацыяй свята стане закладка капсулы з пасланнем да нашчадкаў. Дарэчы, Фэст нацыянальных культур стане першым вялікім «выхадам у свет» для новага кіраўніка Гарадзеншчыны Сямёна Шапіры. Пры Саўчанку чынавенства на свяце звычайна адпачывала душой і дазваляла сабе махнуць чарку‑другую ў засені нацыянальных падворкаў.Акрамя новага начальніка, гарадзенцы пабачаць на фестывалі канцэрт нестарэючага Алега Газманава, калінінградца па нацыянальнасці. Сёлетні фэст будзе сціплейшы за папярэднія. Вінаваты ў гэтым не толькі крызіс — у Лідзе павінны адбыцца Дажынкі, адпаведна і сродкі з абласнога бюджэту перацяклі на фарбаванне лідскіх сцен. Не абыходзіцца і без скандалаў. Палякі, якія адчуваюць асаблівы клопат беларускай дзяржавы, «пойдуць дзвюма калонамі»: афіцыйнай і неафіцыйнай. Усе гады свайго існавання Фестываль нацыянальных культур быў прыкладам таго, як цудоўную ідэю можна ператварыць у саўковы трэш. Падобна на тое, што сёлета выключэння не будзе. Алесь Пілецкі Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 4 па 6 чэрвеня з Гродне пройдзе фестываль нацыянальных культур. Сёлета прысвечаны 65‑годдзю перамогі. |
|