Ці будуць гандляваць півам на прыпынках?. 21.by

Ці будуць гандляваць півам на прыпынках?

08.06.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мінаблвыканкам адмяніў забарону на гандаль півам на прыпынках грамадскага транспарту пры выкананні пэўных умоў.

Мінскі аблвыканкам адмяніў забарону на гандаль півам і слабаалкагольнымі напоямі на прыпынках грамадскага транспарту пры выкананні пэўных умоў. Адпаведнае рашэнне, № 518, было прынята яшчэ 11 мая, але пакуль не набыло законную моц. Гэта адбудзецца пасля афіцыйнага апублікавання рашэння.

Як паведаміў БелаПАН старшыня рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Перспектыва" Анатоль Шумчанка, адмена забароны тычыцца толькі павільёнаў з гандлёвай залай. "Са зместу гэтага рашэння вынікае, што прадпрымальнікі, якія маюць ва ўласнасці кіёскі на прыпынках грамадскага транспарту, для атрымання права гандляваць півам павінны будуць або ўстанавіць павільёны, або пераабсталяваць сваю ўласнасць у павільёны з гандлёвай залай", — растлумачыў Шумчанка.

Гэта, адзначыў ён, пацягне за сабой "дадатковыя часавыя і фінансавыя затраты". "Усе эксперыменты з півам падарвалі фінансавы стан прадпрымальнікаў. Але, тым не менш, гэта станоўчае рашэнне для бізнесу, хоць нейкая магчымасць паспрабаваць палепшыць сваё цяперашняе становішча", — падкрэсліў лідэр "Перспектывы".

Забарона на продаж піва ў кіёсках і павільёнах на тэрыторыі Мінскай вобласці дзейнічае з 17 жніўня 2009 года. Яе адмена, перакананы Шумчанка, стала вынікам прадпрымальніцкай актыўнасці. У прыватнасці, РГА "Перспектыва" неаднаразова выступала з заявамі аб непрадуманасці перашкод у гандлі півам.

Паводле слоў Шумчанкі, забарона прывяла да падзення аб'ёмаў продажу піва, зніжэння выручкі ІП і, адпаведна, скарачэння падатковых паступленняў у бюджэт.

Рашэнне Мінаблвыканкама "стварыла прэцэдэнт, які дае падставы меркаваць, што такія ж рашэнні ў наступным будуць прыняты і іншымі аблвыканкамамі", лічыць Шумчанка. Ён нагадаў, што раней прадстаўнікі рэгіянальных уладаў спасылаліся менавіта на ўзгодненую ўсімі абласцямі забарону на гандаль півам. "Магчыма, зараз такім жа чынам ўзгоднена гэтая забарона будзе адменена. Найбліжэйшым часам мы падрыхтуем зварот у іншыя вобласці з прапановай, каб прыклад Мінскай вобласці стаў па-добраму заразлівым для ўсіх", — паведаміў Шумчанка.

Паводле БелаПАН.

Фота bymedia.net

Чытайце таксама:

Першыя “піўныя” штрафы

Піва прыбралі з кіёскаў. П’яных стала менш

Прадпрымальнікі здзівілі Канстытуцыйны суд

Забарона продажу піва ў кіёсках, гэта...

Піва прадаваць у кіёсках не будуць

Рынак піва чакаюць перамены

Трапіў пад цягнік – піва размарыла

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мінаблвыканкам адмяніў забарону на гандаль півам на прыпынках грамадскага транспарту пры выкананні пэўных умоў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика