ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ. 21.by

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

09.06.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Міністры фінансаў ЕС пусцілі Эстонію ў еўразону

Міністры фінансаў 27 краін Еўрасаюза ўхвалілі ўводзіны ў Эстоніі еўра ў якасці асноўнай валюты з 1 студзеня 2011 года. Такім чынам, прыбалтыйская краіна стане 17-м удзельнікам еўразоны.

Еўрасаюз вырашыў, што Эстонія адпавядае Маастрыхтскім крытэрам у частцы кантролю над дзяржаўным доўгам і дэфіцытам бюджэту, а таксама інфляцыяй. Дэфіцыт бюджэту ў Эстоніі ў 2010 годзе складзе 2,4 працэнта ад ВУП, дзярждоўг — каля 9,6 працэнта. Для параўнання, у краінах Паўднёвай Еўропы паказчыкі дэфіцыту вагаюцца ад 7 да 13 працэнтаў, а запазычанасць — ад 50 да 125 працэнтаў.

Як заявіў старшыня Еўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу, жаданне Эстоніі далучыцца да еўразоны паказвае не толькі гатоўнасць краіны да гэтага, але і прыцягальнасць еўра ў якасці ўсеагульнай валюты.

Thе Dаіlу Tеlеgrарh: еўра не працягне і пяці гадоў

Адзіная еўрапейская валюта "наўрад ці дажыве да 2015 года", — да такой высновы прыйшла большасць эканамістаў лонданскага Сіці, якія ўдзельнічалі ў апытанні газеты.

З 25 апытаных 12 заявілі, што зона еўра ў яе цяперашнім выглядзе не праіснуе і пяці гадоў. Толькі 8 эканамістаў лічаць, што еўразона здолее выйсці з цяперашняга крызісу. Астатнія адмовіліся рабіць якія-небудзь прагнозы.

Старшы эканаміст з аналітычнай службы Роlісу Ехсhаngе Эндру Ліліка адзначыў, што "шанцы на выжыванне еўра набліжаюцца да нулявых". "Грэцыя амаль напэўна абвесціць дэфолт па сваіх абавязацельствах, пры гэтым высокая верагоднасць (каля 75%), што ў гэтай краіне зоны еўра паўстане цяжкі сацыяльны крызіс", — прагназуе ён.

Адзін з найболей уплывовых эканамістаў сучаснай Вялікабрытаніі і былы член Рады дырэктараў Банка Англіі Дэвід Блэнчфлаўэр заявіў, што "Германія адмовіцца плаціць за іншых і пакіне зону еўра, а палітычныя наступствы гэтага кроку будуць значнымі".

Цім Конгдан са службы Іntеrnаtіоnаl Mоnеtаrу Rеsеаrсh лічыць, што "тры ці чатыры краіны, уключаючы Грэцыю, Партугалію і Іспанію, а магчыма, і Ірландыю, пакінуць зону еўра". Ён таксама не выключыў поўнага развалу еўразоны ў сувязі "з рознагалоссямі паміж Францыяй і Германіяй".

Пуцін адмовіўся цягнуць "Блакітны струмень-2" да Ізраіля

Газаправод "Блакітны струмень-2", хутчэй за ўсё, не будзе падоўжаны да Ізраіля "нават па чыста эканамічных меркаваннях". Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін, выступаючы перад журналістамі ў Стамбуле.

Тым часам на сайце "Газпрама" гаворыцца, што "Блакітны струмень-2" можа даць магчымасць паставак газу ў Ізраіль і краіны Блізкага Усходу. Пуцін нагадаў, што асноўнай мэтай будаўніцтва новага газаправода стане павелічэнне паставак у Турцыю, а таксама транзіт паліва ў трэція краіны. Пры гэтым Ізраіль нядаўна адкрыў на сваім шэльфе вялікае радовішча, адзначыў Пуцін. Такім чынам, расійскі газ можа Ізраілю і не спатрэбіцца. Варта адзначыць, што "Блакітны струмень-2" пакуль знаходзіцца на стадыі разгляду. Ці будзе ён пабудаваны і калі — пакуль невядома.

Кошт унцыі золата ўпершыню перавысіў 1250 долараў

Кошт на золата на сусветным рынку дасягнуў новага гістарычнага максімуму, падняўшыся вышэй за 1250 долараў за унцыю. Падчас гандлю на біржы NYMЕХ 8 чэрвеня ф'ючэрсы на золата з пастаўкай у чэрвені выраслі ў кошце больш як на восем долараў да 1252,1 долара за унцыю.

Адзнаку ў 1233 долары за унцыю (папярэдні гістарычны максімум) золата пабіла ў сярэдзіне мая гэтага года. У снежні 2009 года унцыя каштоўнага металу каштавала больш за 1226 долараў. Інвестары аддаюць перавагу ўкладвацца ў золата, паколькі губляюць упэўненасць у асноўных сусветных валютах, асабліва ў еўра.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Thе Dаіlу Tеlеgrарh: еўра не працягне і пяці гадоў Адзіная еўрапейская валюта "наўрад ці дажыве да 2015 года", — да такой высновы прыйшла большасць эканамістаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика