Беларусь ніколі не закрывала сваю інфармацыйную прастору
09.06.2010
—
Новости Общества
|
Аб гэтым заявіў міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі на адкрыцці летняй школы журналістыкі ў рамках V Беларускага міжнароднага медыяфоруму "Беларусь — партнёрства ў імя будучыні", перадае БЕЛТА. "У Беларусі распаўсюджваецца больш за 60 замежных газет і часопісаў, у сетках кабельных аператараў — больш за 90 тэлеканалаў з краін далёкага і блізкага замежжа", — сказаў міністр. Цяпер зарэгістравана больш за 1,5 тыс. сродкаў масавай інфармацыі, агульны разавы тыраж газет і часопісаў складае больш за 14 млн экзэмпляраў, пры гэтым дзве трэці выданняў — недзяржаўныя. Дзяржава падтрымлівае сацыяльна значныя выданні. У Беларусі дзейнічае пяць тэлеканалаў, міжнародны спадарожнікавы канал "Беларусь ТБ". У Беларусі прадстаўлены расійска-беларускія каналы "РТР-Беларусь" і "НТВ-Беларусь", хутка развіваюцца кабельныя сеткі, FM-радыёстанцыі. Задача сённяшняга дня — укараненне лічбавага вяшчання. Беларуская журналісцкая супольнасць выказвае зацікаўленасць у сумесным вырашэнні любых пытанняў, цэніць прафесійныя стасункі, абмен вопытам. Алег Праляскоўскі адзначыў, што ў гэтым годзе на медыяфоруме прысутнічае шмат удзельнікаў з краін СНД, Балтыі і далёкага замежжа. Цяперашняя сустрэча дае магчымасць прадоўжыць плённы дыялог.Цырымонія ўскладання кветак да абеліска на плошчы Перамогі ўдзельнікамі V Беларускага міжнароднага медыяфоруму. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявіў міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі на адкрыцці летняй школы журналістыкі ў рамках V Беларускага міжнароднага медыяфоруму "Беларусь —...
|
|