Сімволіка цотнасці ў традыцыйнай культуры беларусаў. 21.by

Сімволіка цотнасці ў традыцыйнай культуры беларусаў

09.06.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Падчас знаёмства са шматлікімі кантэкстамі ўжывання тых ці іншых лікаў складваецца ўражанне, што асноўны водападзел праходзіць па мяжы цотнасці і няцотнасці. Гэты падзел мае абсалютны характар і ахоплівае ўсе сферы жыццядзейнасці чалавека. Напрыклад, парныя структуры былі найбольш характэрныя для сельскагаспадарчай дзейнасці.

 У народным календары даволі шмат здвоеных святаў, адно з якіх адзначалася вясной і было ўключана ў структуру падзей, звязаных з "разгортваннем" пасяўных работ і адпаведна каляндарных святаў, другое прыпадала на перыяд "згортвання" цыкла земляробчых работ і закальцоўвання каляндарна-абрадавых адпаведнікаў. Ключавымі ў гэтых адносінах былі Радаўніца (якая дазваляла распачынаць земляробчыя справы) і Восеньскія Дзяды (яны закруглялі цыкл сельскагаспадарчых работ), вясновы і зімовы Юр'і, Міколы, і г.д. У час жніва асаблівай павагай карысталіся самы першы (калі пачыналі зажынкі) і апошні (калі дажыналі) снапы.

 Калі па якой-небудзь прычыне на момант святкавання вяселля бацькі жаніха ці нявесты не ўтвараюць пару (скасавалі шлюб або нехта з іх памёр), то той з іх, хто застаўся з дзецьмі, не мае права праводзіць маладых да вянца і сустракаць іх пасля вянчання. У гэтым выпадку ў сілу ўваходзіў прынцып народнай культуры "падобнае выклікае падобнае", на падставе якога лічылася, што нешчаслівая доля бацькоў будзе пераадрасавана дзецям, якія бяруць шлюб.

 Для таго каб маладыя жылі ў пары, іх павінна была адпраўляць толькі пара бацькоў. У такім разе ролю фізічных, родных бацькоў выконвалі пасажоныя бацькі (ні ў якім разе не хросныя — яны абавязкова павінны быць побач з маладымі ў храме падчас вянчання). Імі маглі быць вашы блізкія ці далёкія сваякі, суседзі або аднавяскоўцы, але яны павінны быць шчаслівай сямейнай парай, мець сваіх дзяцей.

 Да выпякання каравая дапускаліся толькі тыя жанчыны, якія жылі сямейнай парай.

 Побач з парай маладых на працягу ўсяго вяселля павінна знаходзіцца пара іх самых блізкіх сяброў — шафер і шаферка.

 Дынаміку вясельнай дзеі падтрымлівала пара — двое сватоў, муж і жонка (у больш позняй традыцыі іх магло быць чатыры пары — па дзве з кожнага боку).

 Абавязковымі вясельнымі чынамі з'яўляюцца хросныя бацькі (па некаторых прычынах яны не маглі выконваць ролю сватоў). Яны таксама павінны сядзець толькі парай. Калі ж у жаніха або нявесты засталіся жывымі толькі хросны бацька або маці (або нехта з іх жыве ў іншым, далёкім месцы або не хоча быць на вяселлі), то, каб пазбегнуць няпарнасці, трэба было браць да пары каго-небудзь са сваякоў, пачынаючы з самай блізкай сваёй радзіны.

Аксана Катовіч, Янка Крук.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падчас знаёмства са шматлікімі кантэкстамі ўжывання тых ці іншых лікаў складваецца ўражанне, што асноўны водападзел праходзіць па мяжы цотнасці і няцотнасці....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика