У межах населенага пункта мы можам толькі паспрабаваць адпудзіць дзікоў.... 21.by

У межах населенага пункта мы можам толькі паспрабаваць адпудзіць дзікоў...

09.06.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Некалькі тыдняў таму мы раілі жыхару вёскі Бобрык Пінскага раёна як знайсці паратунак ад патраў сотак дзікамі. Чытач тады скардзіўся, што яны гойсаюць па людскіх агародах літаральна вывадкамі. У заяўніка ўвосень "перааралі" 30 сотак азімага трыцікале, а нядаўна і да бульбы з цукровымі буракамі дабраліся. І вось цяпер з падобнай праблемай звярнулася ў рэдакцыю і жыхарка вёскі Ізбішча Лагойскага раёна.

— Наш участак на 30 сотак знаходзіцца ў канцы вуліцы. Засеяны ён працэнтаў на 60, пераважна бульбай. Дзікі павадзіліся наведвацца на яго яшчэ летась, але тады асаблівай шкоды не нарабілі. А сёлета ўсё інакш. Вось якраз у мінулую пятніцу выйшла ў агарод пасля дажджу, а на ім пасевы працэнтаў на 60 знішчаныя дзікамі, — распавядала нам пра сваю праблему жанчына. — Сама я іх не бачыла, але людзі казалі, што на вочы трапляў статак з 12 дарослых жывёлін. І што нам надалей рабіць? Я пакуль звязвалася са старшынёй сельскага Савета, ён мяне ўважліва выслухаў, абяцаў потым скласці акт адносна патраў...

Старшыня Задор'еўскага сельскага Савета Валянцін ЛЯШКЕВІЧ пацвердзіў нам, што знаходзіцца ў курсе бяды заяўніцы. Так, калі спатрэбіцца, можна будзе скласці акт наконт патравы пасеваў дзікімі жывёламі. Магчыма, пазней жанчына будзе праз суд дабівацца за гэта матэрыяльнай кампенсацыі? Адзінае, удакладніў Валянцін Мікалаевіч, паперу трэба складаць пазней, калі з'явяцца больш дружныя ўсходы і будуць лепш прыкметнымі сляды "рабавання" агарода дзікамі.

пацвердзіў нам, што знаходзіцца ў курсе бяды заяўніцы. Так, калі спатрэбіцца, можна будзе скласці акт наконт патравы пасеваў дзікімі жывёламі. Магчыма, пазней жанчына будзе праз суд дабівацца за гэта матэрыяльнай кампенсацыі? Адзінае, удакладніў Валянцін Мікалаевіч, паперу трэба складаць пазней, калі з'явяцца больш дружныя ўсходы і будуць лепш прыкметнымі сляды "рабавання" агарода дзікамі.

Мы ж тым часам працягвалі наша своеасаблівае міні-расследаванне. У прыватнасці, высветлілі, што арандатарам паляўнічых угоддзяў паблізу вёскі Ізбішча з'яўляецца ўстанова "Спартыўны клуб Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі". Звязаліся з яе філіялам — "Спартыўна-паляўнічай гаспадаркай "Лаўнікі" ўстановы "Спартклуб ФПБ", пагутарылі з паляўніцтвазнаўцам Валерыем МАКЛАКОМ. Той, выслухаўшы сутнасць праблемы, паабяцаў звязацца на месцы з егерамі для больш падрабязнага высвятлення сітуацыі. Наступным днём Валерый Уладзіміравіч паведаміў нам наступнае.

— Участак вясковай жанчыны знаходзіцца ў межах населенага пункта, ён ніяк не абгароджаны. Па гэтай прычыне мы не можам выкарыстоўваць для адстрэлу паляўнічую зброю — гэта будзе грубым парушэннем Правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання. Імі, у прыватнасці, забараняецца праводзіць стральбу і знаходзіцца з зараджанай паляўнічай зброяй у населеных пунктах і на адлегласці меней за 200 метраў ад іх крайняга збудавання, — распавёў Валерый Маклак. — Па словах егераў, паблізу вёскі яны заўважылі сляды свінаматкі з парасятамі-сяголеткамі, але былі заўважаныя сляды і дарослых дзікоў. Хоць гэта і дзікія жывёліны, але бяспечныя для чалавека: рэагуюць на з'яўленне чалавека, яго пах. Таму егеры будуць адпужваць дзікоў: прахаджвацца побач з участкам увечары недзе з 18 да 20 і з 20 да 24 гадзін і раніцай прыкладна з 5 да 8 гадзін. Зразумела, асаблівай гарантыі ў гэтага спосабу няма, але ёсць надзея, што пасля некалькіх такіх з'яўленняў егераў побач з соткамі дзікі адтуль знікнуць.

Наконт памераў шкоды ад патравы суразмоўца заўважыў, што яны не такія і вялікія. Заяўніца праінфармаваная наконт мераў па адпужванні дзікоў ад участка.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Некалькі тыдняў таму мы раілі жыхару вёскі Бобрык Пінскага раёна як знайсці паратунак ад патраў сотак дзікамі. Чытач тады скардзіўся, што яны гойсаюць па людскіх...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика