Макей гаворыць з Трусавым па-беларуску. 21.by

Макей гаворыць з Трусавым па-беларуску

10.06.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Старшыня ТБМ Алег Трусаў падчас пасяджэньня Грамадзка-кансультатыўнай рады пры адміністрацыі прэзыдэнта выказаў некалькі прапановаў адносна ўжываньня беларускай мовы ў бізнэсе, якія былі ўхваленыя.Раду ўзначальвае кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Ўладзімер Макей.
Ён прапанаваў выкарыстоўваць беларускамоўныя брэнды і шукаць арыгінальныя словы накшталт "мілавіца", а таксама выкарыстоўваць беларускую мову ў рэкляме.

"Я прывёў прыклады, калі мы зьвярнуліся да фірмаў "Самсунг", "Рэно". Яны нас паслухаліся і пачалі рабіць бігборды па-беларуску. "Самсунг" атрымаў 10-11% прыбытку за кошт беларускамоўнай рэклямы. Дык чаму, напрыклад, не рабіць гэта "Савушкінаму прадукту", якому я пісаў масу лістоў, але ўсё засталося па-расейску, ды яшчэ з гэтым цьвёрдым знакам, які адменены ў сёньняшняй мове. Таксама падтрымалі такую маю прапанову, што трэба каб бізнэсовец валодаў і беларускай, і некалькімі замежнымі мовамі. Ну і Макей падтрымаў, і кажа, што насамрэч нашы бізнэсоўцы, чыноўнікі замежных моваў ня ведаюць альбо ведаюць слаба. Дарэчы, старшыня Менскага сталічнага саюзу прадпрымальнікаў Уладзімер Карагін выступаў па-расейску, але выклаў свой выступ на сайце на трох мовах, у тым ліку ўпершыню па-беларуску, за што я яго вельмі пахваліў. Бізнэсоўцы пачынаюць разумець, што беларускі бізнэс без беларускай мовы гэта не зусім беларускі бізнэс.

Падчас пасяджэньня рады звычайна адзін Макей гаворыць па-беларуску, калі я выступаю. Больш ніхто, хаця мову ведаюць практычна ўсе. Дэпутат Давыдзька на гэтым пасяджэньні таксама загаварыў па-беларуску".
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшыня ТБМ Алег Трусаў падчас пасяджэньня Грамадзка-кансультатыўнай рады пры адміністрацыі прэзыдэнта выказаў некалькі прапановаў адносна ўжываньня...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика