У Віцебск прыбудзе копія Турынскай Плашчаніцы. 21.by

У Віцебск прыбудзе копія Турынскай Плашчаніцы

12.06.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

20 чэрвеня ў прыход Ісуса Міласэрнага ў Віцебску прыбудзе копія Турынскай Плашчаніцы, якая прабудзе там да 4 ліпеня. Як расказаў "Звяздзе" пробашч Чырвонага Касцёла ў Мінску ксёндз-магістр Уладыслаў Завальнюк, копію Плашчаніцы ў Віцебск прывязуць з прыхода Святога Юзафа г. Маладзечна:

— Гэтая копія — адзіная копія Плашчаніцы ў Беларусі. Мы атрымалі яе ў Чырвоны касцёл ў 2002 годзе. На той час гэта была сёмая па ліку копія Плашчаніцы ў свеце. З таго часу яна здзяйсняе вандроўкі па Беларусі і за мяжой.

— На перыяд знаходжання Плашчаніцы ў Віцебску па ўсёй епархіі будуць арганізаваныя адмысловыя паломніцтвы да копіі Плашчаніцы, — расказаў "Звяздзе" ксёндз-пробашч прыходу Хрыста Валадара Сусвету ў Бягомлі Віктар Місевіч.

Турынская Плашчаніца — адна з самых вялікіх хрысціянскіх рэліквій, якая сведчыць пра падзеі Галгофы двухтысячагадовай даўнасці. Плашчаніца ўяўляе пахавальнае палатно памерам у чатыры метры, у якое пасля катавання і смерці на крыжы было загорнутае цела Хрыста. З 1578 г. рэліквія захоўваецца ў кафедральным касцёле святога Яна Хрысціцеля ў Турыне.

Варта адзначыць, што Турынская Плашчаніца выстаўлялася ўсяго некалькі разоў — у 1898, 1931, 1969, 1978, 1998 і 2000 гг. У гэтым тысячагоддзі Плашчаніцу ўпершыню выстаўлялі для ўшанавання з 10 красавіка па 23 мая 2010 года. Выстаўленне было прымеркавана да 150-годдзя аб'яднання Італіі пад эгідай Савойскай дынастыі, якая на працягу многіх стагоддзяў валодала Плашчаніцай.

Ілья ЛАПАТО.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
20 чэрвеня ў прыход Ісуса Міласэрнага ў Віцебску прыбудзе копія Турынскай Плашчаніцы, якая прабудзе там да 4 ліпеня. Як расказаў "Звяздзе" пробашч Чырвонага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика