Рэгістрацыя дагавароў — гарантыя бяспекі для дольнікаў. 21.by

Рэгістрацыя дагавароў — гарантыя бяспекі для дольнікаў

12.06.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Жыллё маё

Мінбудархітэктуры працягвае далейшую працу па абароне інтарэсаў грамадзян-дольнікаў. Дзеля гэтага спецыялістамі галіны падрыхтаваны змяненні і дапаўненні ва ўказ кіраўніка дзяржавы № 326, дзе разглядаецца развіццё долевага будаўніцтва.

Праектам распрацаванага дакумента прадугледжваецца ажыццяўляць рэгістрацыю дагавароў долевага ўдзелу, перад тым як яны будуць накіраваныя для пачатку фінансавання ў банк, паведаміў карэспандэнту "Звязды" начальнік упраўлення жыллёвага будаўніцтва Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Аляксандр Горваль.

Сёння, каб атрымаць дазвол на будаўніцтва, забудоўшчык будзе павінен зарэгістраваць дагавор аб долевым будаўніцтве з прыватнай асобай у мясцовым выканкаме, а потым выдаць зарэгістраваны дагавор грамадзяніну на рукі.

Толькі пасля прад'яўлення дольнікам зарэгістраванага дагавора банк будзе прымаць плату па лініі будаўніцтва жылля. Выканкам, які рэгіструе такія дагаворы, у сваю чаргу, павінен скласці базу звестак гэтых дагавораў на будаўніцтва жылля па пэўным адрасе. У гэтым выпадку зарэгістраваць паўторна дагавор на адно і тое ж жыллё будзе немагчыма. Мясцовы чыноўнік адразу заўважыць, што нумар дома і кватэры адпавядае аднаму жыллёваму памяшканню, а нехта спрабуе зарэгістраваць адразу два дагаворы. Такога ўжо не будзе, як у выпадку з падманутымі дольнікамі аднаго сумнавядомага дома на скрыжаванні вуліц Прытыцкага і Лабанка ў Мінску, дзе на адну кватэру прэтэндавалі адразу некалькі дольнікаў.

— Цяпер інтарэсы дольнікаў будзе абараняць мясцовая ўлада?

— Мясцовыя органы і раней неслі адказнасць за ўсё, што робіцца па лініі жыллёвага будаўніцтва, аднак у заканадаўстве часам узнікалі невялікія прававыя шчыліны, — удакладняе Аляксандр Горвель. — Сёння гэтай нормай цалкам выключаецца магчымасць прадаваць кліентам "паветраныя метры".

У праекце распрацаваны і больш дакладны парадак накіравання грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, у долевае будаўніцтва. Такі парадак існаваў і раней, але былі пытанні. Цяпер удакладняецца сама працэдура такога накіравання, зыходзячы з існуючай практыкі: каму з чаргавікоў прапаноўваць долевае будаўніцтва ў першую чаргу, якім чынам фарміраваць спісы будучых дольнікаў і г.д.

Дакументам разглядаюцца пытанні аб выкарыстанні розных валют у якасці плацяжоў фізічнымі асобамі па лініі долевага будаўніцтва. Галоўным чынам кліенты аплачваюць квадратныя метры ў беларускіх рублях, але ёсць і забудоўшчыкІ, якія працуюць з валютай. Праектам прапануецца прынцыпова замацаваць магчымасць выкарыстання ў долевым будаўніцтве замежнай валюты. Распрацаваны механізм узаемаразлікаў паміж кліентамі і арганізатарамі будаўніцтва ў выпадку скасавання дагавароў ці ўступлення новага члена ўжо на стадыі будаўніцтва.

Часцей за усё такой схемай аплаты карыстаюцца тыя забудоўшчыкі, сярод заснавальнікаў якіх ёсць інвестары з-за мяжы з першапачатковым капіталам у замежнай валюце. Часам за амерыканскую валюту кліентам прапануюць будавацца і айчынныя забудоўшчыкі. Тут дольнік самастойна павінен выбіраць, па якой схеме і з якой арганізацыяй яму лепш ажыццяўляць будаўніцтва. Разам з тым суразмоўца адзначыў, што сённяшнія вельмі моцныя ваганні галоўных сусветных валют, долара і еўра, добрага надвор'я і забудоўшчыкам, і дольнікам не зробяць. Тут магчыма атрымаць сур'ёзны даход, ці эканомію, а можна і прагарэць. Спецыялісты Мінбудархітэктуры прапануюць усім удзельнікам долевага будаўніцтва пры разліках выкарыстоўваць айчынную валюту.

— Сёння многіх цікавіць пытанне, як зменіцца кошт будаўніцтва жылля для чаргавікоў сёлета і ў наступным годзе?

— Кошт будаўніцтва пры любых выпадках будзе заставацца ў эканамічна абгрунтаваных рамках. Дынаміка змянення кошту будаўніцтва будзе залежыць ад многіх фактараў агульнага макраэканамічнага становішча краіны. Цяпер і на працягу апошніх месяцаў сярэдні кошт квадратнага метра жылля ў краіне стабільна трымаецца каля 500—550 долараў. У рэгіёнах будуецца крыху таннейшае жыллё, у сталіцы яно часам значна даражэйшае.

— Сёлета кантрольныя органы пачалі больш звяртаць увагу на якасць будаўніцтва жылля. Ці не адгукнецца такая ўвага на тэмпах будаўніцтва і канчатковым кошце жылля?

— Патрабаванні да якасці будаўніцтва сталі больш жорсткімі, але яны цалкам рэальныя і выканальныя. Запланаваныя аб'ёмы ўводу жылля будуць абавязкова выкананыя. Кошт будаўніцтва жылля вызначаецца згодна з праектна-каштарыснай дакументацыяй і беспадстаўна павялічвацца не можа. Калі нейкай будаўнічай структуры прыйдзецца ажыццяўляць пэўныя работы па выпраўленні сваіх памылак па лініі якасці будаўніцтва, то гэта будзе фінансавацца з уласных сродкаў арганізацыі, а не за кошт спажыўцоў.

Сяргей КУРКАЧ.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мінбудархітэктуры працягвае далейшую працу па абароне інтарэсаў грамадзян-дольнікаў. Дзеля гэтага спецыялістамі галіны падрыхтаваны змяненні і дапаўненні ва...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика